Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за Беларусь ў Рыме і Блаславенне Папы Францішка
Малітва за Беларусь ў Рыме і Блаславенне Папы Францішка30.05.2013. |
|
Пасля малітвы ў базыліцы, Апостальскі Візітатар удзельнічаў ў агульнай аўдыенцыі Папы на Плошчы св. Пятра. Напрыканцы аўдыенцыі, разам з іншымі ерархамі ён меў магчымасць асабіста прывітаць Папу Францішка. На словы прывітання “Слава Ісусу Хрысту” – Папа Францішак адказаў “слава на векі!” У Святога Айца архімандрыт Сяргей прасіў асаблівага блаславення для святароў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва з нагоды 390-годдзя мучаніцкай сьмерці святамучаніка Язафата Полацкага. Папа Францішак адказаў “з сэрца бласлаўляю вашую Царкву і вашую Бацькаўшчыну”. Малітву за БГКЦ і за Беларусь Апостальскі Візітатар працягваў і ў наступны дзень перад Жыровіцкай Іконай Багародзіцы ў Рыме. Вярнуцца назад |