Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Віцебску
Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці наведаў грэка-католікаў у Віцебску4.02.2013. |
|
У нядзелю, 3-га лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў супольнасць грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску. Прадстаўнік Святога Айца сустрэўся з вернікамі, узначаліў Літургію Слова і звярнуўся да прысутных з гаміліяй. Вітаючы Архібіскупа, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек падкрэсліў, што візіт Уладыкі Нунцыя ў Віцебску — вельмі важная падзея для вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы, бо ў гэтым годзе адзначаецца 390-годдзе мучаніцкай смерці св. Язафата (Кунцэвіча). «Ваша супольнасць павінна адчуваць, што з’яўляецца часткай Паўсюднай Царквы. Вы павінны адчуваць блізкасць Святога Айца і ўсёй Царквы. Вы павінны адчуваць моц Духа Святога, які заўсёды будзе дадаваць вам сілы, каб рабіць новыя крокі, будзе вас умацоўваць і кіраваць вамі», — такія словы звярнуў Апостальскі Нунцый да беларускіх грэка-католікаў. Тэкст і фота Кс. Юрый Марціновіч, Catholic.by Вярнуцца назад |