Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку прыняла Летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і валанцёраў
Грэка-каталіцкая парафія ў Полацку прыняла Летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і валанцёраў25.07.2012. |
|
Назва летніка была незвычайнай і нават інтрыгуючай: “Касмічны злёт недаследаваных вандруючых планет 2” 012’ ”. А галоўнай мэтай летніка было навучыцца бачыць і пазнаваць іншага чалавека такім, якім ён ёсць, яго ўнутраны свет, думкі і прагненні. Праграма летніка была спакойнай і насіла больш адпачынкавы характар. Гэта быў час, калі ўдзельнікі маглі выйсці за межы сваіх штодзённых клопатаў і памкненняў, спыніцца і проста пражыць дзень; калі было дастаткова вольнага часу, каб каля сябе пабачыць яшчэ і іншага чалавека, яго цікавы і непаўторны ўнутраны свет, яго клопаты і памкненні. Арганізатары летніка выказваюць асаблівую удзячнасць а. Яну Майсейчыку з грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова (г. Антвэрпан) і Вікторыі Ясіновіч, якая прадстаўляла на летніку грэка-католікаў Бельгіі за духоўную салідарнасць і падтрымку. Таксама арганізатары летніку шчыра дзякуюць сястры Валянціне Арсобе – сталай сяброцы летніка за транспартную дапамогу. Асаблівая падзяка а. Аляксандру Шаўцову – пробашчу грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку, і ўсім парафіянам за гасціннасць, а таксама беларусім грэка-каталіцкім семінарыстам за іх арганізацыйную дапамогу. а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |