Парафія сьвятога Язэпа > ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк > “Супольна сведчыць пра Ісуса Хрыста”
“Супольна сведчыць пра Ісуса Хрыста”16.07.2012. |
|
У нядзелю, 15 ліпеня 2012 г. у Полацку, Боскай Літургіяй, што была адслужаная на падворку грэка-каталіцкага храма св. Параскевы Полацкай, завяршылася XVIII-я пілігрымка Віцебск-Полацк. Саборную Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён перадаў усім удзельнікам свята пастырскае Блаславенне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё (Гуджэроцці). Гэта быў дзень асаблівай малітвы грэка-католікаў за горад Полацк, які ў гэтым годзе святкуе свой юбілей 1150-годдзя, і за ўсю Беларусь. Акрамя пілігрымаў, якія мужна прайшлі шлях Віцебск – Шуміліна – Гараны – Обаль – Струнне – Полацк, у Літургіі ўдзельнічалі вернікі, якія на супольную малітву прыехалі з розных грэка-каталіцкіх парафіяў Беларусі, а таксама шматлікія госці. Тэма духовых разважанняў гэтага дня гучала: “Сведчыць пра Ісуса Хрыста”. “Як вядома, усе хрысціяне пакліканыя сведчыць пра Ісуса Хрыста. Зразумела, што сведчыць пра Ісуса Хрыста пакліканыя ўсе хрысціяне Беларусі. Больш таго, мы - хрысціяне Беларусі, пакліканыя сведчыць пра Ісуса Хрыста супольна. , – адзначыў у казанні Архімандрыт Сяргей.Таму вельмі каштоўным з’яўляецца вопыт таго, што ў дні пілігрымкі, а тасама і сёння, у дзень яе завяршэння, мы можам сустракацца разам, у братэрскай любові, хрысціяне розных канфесіяў: грэка-католікі і рыма-католікі, праваслаўныя і стараабрадцы, а таксама вернікі пратэстанцкіх супольнасцяў, і можам маліцца за горад Полацк і за ўсю Беларусь. У гэтыя дні мы маліліся і надалей хочам маліцца аб умацаванні нашай любові да Бога і да нашай супольнай Бацькаўшчыны, да яе хрысціянскай, шматканфесійнай традыцыі і культуры, а асабліва да роднай беларускай мовы. Мы ўпэўненыя, што ў гэтай малітве суправаджаюць нас усе святыя мучанікі, пакутнікі і сведкі Беларускай Зямлі” Святкаванне закончылася братэрскай трапезай (агапай) для ўсіх удзельнікаў, якую падрыхтавала Полацкая грэка-каталіцкая парафія. Вярнуцца назад |