Парафія сьвятога Язэпа > ХVIII грэка-каталіцкая Пілігрымка Віцебск – Полацк > "Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"

"Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"


10.07.2012.
"Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"Біскуп Уладзіслаў Блін блаславіў пілігрымаў

"Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу""Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу""Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу"У аўторак, 10 ліпеня ўвечары, напярэдадні XVIII грэка-каталіцкай пілігрымкі, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін сустрэўся з групай арганізатараў і лідэраў пілігрымкі. Ім ды ўсім пілігрымам ён перадаў сваё блаславенне разам са словамі любові і подзіву адносна розных душпастырскіх ініцыятываў грэка-католікаў.

Малітоўная сустрэча прайшла каля помніка Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ, што пры віцебскай рыма-каталіцкай катэдры.

“Дэвіз сённяшняга вечара, які вы ўзялі з навучання Святога Айца Бенядыкта XVI-га: «Евангелізаваць – азначае паказаць Дарогу», вельмі актуальны. Але вядома, што паказаць Дарогу, якой ёсць Хрыстос, можна плённа тады, калі мы гэтую дарогу праходзім разам, у Супольнасці Царквы”, - сказаў Уладыка Уладзіслаў.

Вячэрняя малітва напярэдадні пілігрымкі працягвалася на Успенскай Горцы – месцы мучаніцтва святамучаніка Язафата.

Вярнуцца назад