Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Памяць Уладыкі Баляслава Слосканса ў Бэльгіі
Памяць Уладыкі Баляслава Слосканса ў Бэльгіі23.04.2012. |
|
Для беларускай супольнасьці ў Бэльгіі ягоная постаць мае асаблівае значэньне яшчэ і таму, што ён усю другую частку свайго жыцьця правёў менавіта ў Бэльгіі, у моцнай сулучнасьці з тутэйшай беларускай дыяспарай, і спачыў у Госпадзе ў 1981 г. ў Брусэлі. У часе Боскай Літургіі былі ўзьнесеныя малітвы с просьбай да Госпада аб праслаўленьні Яго Слугі Біскупа Баляслава ў ліку блаславёных, паколькі працэс ягонай беатыфікацыі ўжо распачаты і жыцьцё і дзейнасьць прызнаныя дабрадзейнымі. У часе казаньня сьвятар Ян Майсейчык заклікаў вернікаў шанаваць памяць Уладыкі Баляслава, подзьвіг жыцьця якога служыць жывым дакорам для тых, хто занядбаў сваю веру і беларушчыну і застаецца абыякавым да лёсу свайго народу. Яскравы прыклад павагі да нашых традыцый, культуры, мовы і матчынай уніяцкай веры з боку іншапляменьніка панукае самых беларусаў да апамянтаньня і самапавагі. Валадарства Нябеснае Слузе Божаму Біскупу Баляславу! Вярнуцца назад |