Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Парафіяльнае Свята ў Маладзечне
Парафіяльнае Свята ў Маладзечне16.04.2012. |
|
Урачыстая Літургія распачалася а 16:00 гадз., пад час якой вернікі маліліся да Міласэрнага Хрыста аб блаславенні для парафіі ды для ўсяго Маладзечна. У святочнай гаміліі душпастыр парафіі а. Аляксандр Шыбека, звярнуў увагу вернікаў на вялікае значэнне чалавечай дабрыні і міласэрнасці ў справе абвяшчэння Евангелля ў сучасным свеце. “У Евангельскім чытанні на Свята (Ян 20:19-31) Ісус Хрыстос у сваім вялікім чалавекалюбстве дазваляе свайму вучню Фаме ўкласці ягоныя брудныя пальцы ў Свае святыя і жыццядайныя раны, каб збавіць будучага апостала ад палону сумневаў і няверства. – сказаў а. Аляксандр.Так і сучасныя вучні Хрыста, за прыкладам Настаўніка, пакліканы да міласэрнага і самаахвярнага служэння, каб ратаваць людзей з палону граху і няверства” Заканчэннем Парафіяльнай Урачыстасці стала трапеза любові - Агапэ, на якой парафіяне раздзялілі і спажылі Артос, асвячаны на Свята Пасхі. Вярнуцца назад |