Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > БЕРЛІН – 34-я еўрапейская сустрэча моладзі TAIZE’
БЕРЛІН – 34-я еўрапейская сустрэча моладзі TAIZE’30.12.2011. |
|
Міжнародная сустрэча моладзі пад эгідай Супольнасці Тэзэ ўпершыню праходзіць у аб’яднаным Берліне. У 1986 г. падобная сустрэча была арганізавана ва Ўсходнім Берліне. Улады ГДР дазволілі яе правесці пры ўмове, што “ніхто не прыдзе з Захаду”. Тады ў Сустрэчы прынялі ўдзел 6 тысяч чалавек. У цэнтры мерапрыемства – 3 штодзённыя малітвы, якія адбываюцца ранкам, удзень і ўвечары на тэрыторыі парафій, якія прымаюць удзельнікаў. У рамках семінараў арганізатары прапануюць задумацца над якасцю веры ў сучасным грамадстве, над будучым Еўропы, валанцёрскай працай, “новай салідарнасцю” ў эканоміцы, жыцці ў веры як закліку да творчасці і разуму і г. д. У Сустрэчы ўдзельнічае міжпарафіяльная, экуменічная група беларускай моладзі , арганізаваная пры падтрымцы нашай Парафіі Прав. Язэпа, якая адправілася з Мінска 27 снежня раніцай. Душпастырам групы з'яўляецца ераманах-рэдэмптарыст а. Антон Нікалаеў. Вярнуцца назад |