Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі
415-ыя ўгодкі Берасцейскай царкоўнай Уніі13.10.2011. |
|
На Боскай Літургіі ў нядзелю, 16 кастрычніка 2011 г., вернікі будуць дзякаваць Богу за 415 гадоў адноўленай царкоўнай Cулучнасці з Рымскім Апостальскім Пасадам ды ўсёй Паўсюднай Царквой. Гэта будзе дзень малітвы за Святога Айца Бенядыкта XVI-га ды за ягонага Прадстаўніка ў Беларусі Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці. ***** У скліканым 6-10 кастрычніка 1596 году царкоўным правінцыйным саборы ў Берасці Літоўскім узялі ўдзел як ініцыятары Уніі, так і яе праціўнікі. Сярод прыхільнікаў быў мітрапаліт Міхал Рагоза, біскуп Уладзімірскі Іпацій Пацей, біскуп Луцкі Экзарх Кірыл Тарлецкі, архібіскуп Полацкі Гермаген, біскуп Пінскі Ёна Гогаль, біскуп Холмскі Дыянізій Збіруйскі. Лацінскія біскупы ўдзельнічалі ў гэтым саборы як папскія дэлегаты. Гэта былі архібіскуп Львоўскі Ян Салікоўскі, біскуп Луцкі Бернард Мацеёўскі і біскуп Холмскі Станіслаў Гамалінскі, якім дапамагалі езуіты-тэолагі Пётр Скарга, Юстын Раб, Марцін Латэрна і Каспер Нагал. У выніку падтрымкі Папы Клемента VIII, пасля доўгіх дыскусіяў, дайшло да абвяшчэння і ратыфікацыі Уніі. Вярнуцца назад |