Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

БРЭСТ - 30-я ГАДАВІНА КАРАНАЦЫІ АБРАЗА БАГАРОДЗІЦЫ  


БРЭСТ - 30-я ГАДАВІНА КАРАНАЦЫІ АБРАЗА БАГАРОДЗІЦЫУ касцёле Ўзвышэння св. Крыжа ў Брэсце 30 мая 2026 г. адзначалі 30 гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Брэсцкай. 

 

Сама каранацыя адбылася 30 чэрвеня 1996 г. Кароны, якія асабіста блаславіў Папа Рымскі Ян Павел II, на ікону ўсклалі Кардынал Казімір Свёнтэк і Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Каранацыя абраза Маці Божай Брэсцкай (Берасцейскай) — гэта знакавая падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як першая каранацыя марыйнага абраза ў сучаснай Беларусі

 

Абраз упершыню з’явіўся ў Брэсце амаль 400 год таму, і з таго моманту Маці Божая ў гэтай выяве апекавалася горадам і яго жыхарамі, бачыла слёзы і выслухоўвала просьбы вернікаў. Нягледзячы на тое, што абраз быў вывезены падчас набега татараў, пазней ў XIX стагоддзі горад быў перанесены і святыні знішчаны, нягледзячы на пераслед веры ў XX стагоддзі - Маці Божая ў сваёй выяве заўсёды вярталася ў Брэст.

 

Паводле https://www.instagram.com/p/DY-NhcGF6oJ/


3.06.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.