Пошук

Каляндар

 

ІНТРАНІЗАЦЫЯ НОВАГА ПАТРЫЯРХА ХАЛДЭЙСКАЙ ЦАРКВЫ  


ІНТРАНІЗАЦЫЯ НОВАГА ПАТРЫЯРХА ХАЛДЭЙСКАЙ ЦАРКВЫУ Багдадзе адбылася ўрачыстая інтранізацыя новага Патрыярха Халдэйскай Каталіцкай Царквы Паўла ІІІ Нона. 

 

Інтранізацыя Патрыярха прайшла 29 мая 2026 года ў катэдральным саборы святога Язэпа ў Багдадзе. На ўрачыстасці прысутнічалі каталіцкія іерархі, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій, грамадзянскія ўлады і дыпламаты. 

 

ІНТРАНІЗАЦЫЯ НОВАГА ПАТРЫЯРХА ХАЛДЭЙСКАЙ ЦАРКВЫХалдэйская Царква бярэ свой пачатак яшчэ з апостальскіх часоў і непарыўна звязаная з той Зямлёй, па якой хадзіў Ісус. Дзякуючы яе місіянерскай дзейнасці Евангелле распаўсюдзілася да Кітая і Індыі. 

 

Гэтая Царква перажыла пераслед і захавала вернасць Хрысту, у тым ліку і ў сучасны перыяд нестабільнасці на Блізкім Усходзе. Сёння, з-за нестабільнасці ў рэгіёне, значная частка халдэйскіх вернікаў жыве ў дыяспары, дэманструючы выдатную здольнасць адаптавацца да новых умоў, захоўваючы пры гэтым сваю духоўную і культурную спадчыну, сваю гісторыю і традыцыі.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


29.05.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.