Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

У Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі  


У Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі16 мая супольнасць вернікаў Пінскай дыяцэзіі сабралася ў г. Іванава на традыцыйны фэст прысвечаны нябеснаму заступніку Палесся і дыяцэзіі – святому Андрэю Баболі.


Пасля заканчэння малітоўнай працэсіі, у парафіяльным касцёле ў Іванаве адбылася ўрачыстая літургія ў гонар святога мучаніка, якую ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім святую Імшу цэлебраваў архімандрыт Сяргей Гаек і святары з розных парафій дыяцэзіі. Як адзначыў Пінскі іерарх на пачатку літургіі, святы Андрэй Баболя з’яўляецца магутным нябесным заступнікам нашай дыяцэзіі, да якога мы звяртаемся, верым у яго апеку і нястомную малітву перад Богам.


Гамілію да шматлікіх пілігрымаў з розных парафій дыяцэзіі прамовіў ксёндз доктар Юрый Беганскі, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (Гродзенская дыяцэзія). Святар заклікаў вернікаў цаніць дар веры, Касцёла і па прыкладу святога Андрэя быць праваднікамі Божай праўды і міласэрнасці ў сучасным свеце.

 

На заканчэнне літургіі ксёндз Юрый Дрозд падзякаваў біскупу, святарам, мясцовым вернікам і шматлікім пілігрымам за супольную малітву. Асаблівыя словы падзякі душпастыр парафіі і санктуарыя скіраваў музычнаму гурту з парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, які сёлета сваім спевам, музычным афармленнем і малітвай упрыгрожыў фэст і дапамагаў вернікам праславіць Бога за дар і нябеснае заступніцтва святога Андрэя Баболі. 

 

У Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя БаболіУ Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя БаболіУ Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя БаболіУ Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя БаболіУ Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя БаболіУ Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі


Паводле https://pinskdiocese.by, Фота - Марына Валасар


17.05.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.