Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

11 САКАВІКА - успамін аднаўлення душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы  


11 САКАВІКА  - успамін аднаўлення душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы

11 сакавіка 1990 г., мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), служыў у адзіным у той час у Мінску адкрытым касцёле на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове.

 

Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая літургія ў пасляваеннай Беларусі. На набажэнства прыйшлі сотні людзей. Гэтая літургія стала момантам аднаўлення адкрытай літургічнай і душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. З таго часу беларускія грэка-католікі лічаць сваім асаблівым пакліканнем і прывілеем маліцца на роднай мове. Падчас кожнай літургіі ў храмах, капліцах і іншых месцах малітвы паўтараюцца словы: «За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся».

 

Успамін той падзеі святкуецца ў перыяд Вялікага посту і таму адзначаецца ў глыбокай малітоўнай задуме. Беларускія грэка–католікі дзякуюць Госпаду, што Царква, якая ніколі не пераставала існаваць, атрымала магчымасць адкрыта абвяшчаць Евангелле. 

 

У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі Службы з малітвай падзякі праходзяць у днях 11 - 15 сакавіка 2026 г.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"


11.03.2026

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.