Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


4.05.2026
Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў БеларусіПапа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Сустрэча прайшла ў Ватыкане 4 мая 2026 года.

 

Панядзелак у Ватыкане пачаўся з працоўнай сустрэчы, прысвечанай жыццю каталіцкай супольнасці ў Беларусі. Паводле паведамлення Прэс-службы Святога Пасада, 4 мая 2026 года ў 9.00 Пантыфік прыняў арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа.

3.05.2026

Святы Айцец прыняў просьбу арцыбіскупа Паоло Пеццы аб адстаўцы2 мая Апостальская Сталіца апублікавала паведамленне адносна каталіцкай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Папа Леў XIV прыняў просьбу арцыбіскупа Паоло Пеццы аб адстаўцы ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве ў адпаведнасці з канонам 401 § 2.


Арцыбіскуп Паоло Пеццы нарадзіўся ў 1960 годзе ў Італіі. Пасля атрымання адукацыі ў Рыме і прыняцця святарскага пасвячэння ў 1990 годзе ён прыехаў у Расію. Значны час яго душпастырскай працы быў звязаны з Сібір'ю. У кастрычніку 2007 года ён быў прызначаны ардынарыем архідыяцэзіі з цэнтрам у Маскве, якой кіраваў да 2 мая 2026 года. Падчас свайго біскупскага служэння ён таксама некалькі разоў узначальваў Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Расіі.

2.05.2026

2 траўня - памяць Святаначальніка Апанаса ВялікагаСвяты Апанас Александрыйскі (каля 296–373 гг.), памяць якога ўшаноўваем сёння — адзін з найвялікшых Айцоў Царквы, вядомы як «Айцец праваслаўя» (у значэнні вернасці праўдзіваму вучэнню) і нястомны абаронца боскасці Ісуса Хрыста. Яго жыццё і дзейнасць прыпалі на час сур’ёзных багаслоўскіх спрэчак, якія пагражалі самому падмурку хрысціянскай веры. 

 

Галоўнай справай жыцця святога Апанаса была барацьба з арыянствам — ерассю, якая адмаўляла боскасць Хрыста, сцвярджаючы, што Сын Божы быў створанай істотай. Яшчэ будучы дыяканам, Апанас суправаджаў свайго біскупа Аляксандра на Першы Нікейскі сабор (325 г.), дзе адыграў ключавую ролю ў фармуляванні дагмату аб тым, што Сын «адзінасутны» (homoousios) Айцу. 

2.05.2026

Cведчанне мучанікаў ХХ стагоддзя застаецца актуальным і неабходнымНавукова-душпастырская праграма“MARTYRIA: вызнаўцы і мучанікі” - Дзень 2

 

У сераду, 29 красавіка 2026 г. Яго Святасць Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане распавёў пра сваё нядаўняе апостальскае падарожжа ў Афрыку.

30.04.2026

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцы 1-га і 8 -га траўня 2026На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам на тэрыторыі усёй Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцы 1-га і 8-га траўня 2026 года. У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях  праходзяць духоўныя праграмы і святкаванні.

 

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца. 

 

Рэкамендуецца "Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы" або "Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай".

29.04.2026
Архімандрыт Cяргей Гаек: святы Кірыла Тураўскі – наш духоўны настаўнікМіжнародная група экспертаў сабралася ў Рыме, каб абмеркаваць духоўную спадчыну святога Кірылы Тураўскага – беларускага царкоўнага дзеяча, манаха-аскета, епіскапа і яскравага прапаведніка XII стагоддзя.

 

Семінар адбыўся ўвечары 28 красавіка 2026 года у генеральным доме Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ён праходзіў у рамках навукова-душпастырскай праграмы: “MARTYRIA: вызнаўцы і мучанікі”. Частка даследчыкаў усходнехрысціянскай духоўнасці далучылася да яго па відэасувязі. У сустрэчы браў удзел архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі.

28.04.2026
Папа Леў XIV зацвердзіў выбар халдэйскага каталіцкага ПатрыярхаПапа пацвердзіў касцёльную супольнасць з новым Патрыярхам Халдэйскай Каталіцкай Царквы. Ім стаў Павел ІІІ Нона, кананічна абраны 12 красавіка 2026 года Сінодам біскупаў гэтай Царквы, які прайшоў у Рыме.

 

Пасля абрання Павел ІІІ Нона звярнуўся да Льва XIV з просьбай аб наданні яму касцёльнай супольнасці ў адпаведнасці з Кодэксам Канонаў Усходніх Цэркваў. Лістом ад 24 красавіка 2026 года Папа пацвердзіў поўнае адзінства новаабранага Патрыярха са Святым Пасадам, які такім чынам афіцыйна ўступіў на пасаду.

22.04.2026
Кардынал Рэ: сведчанне Францішка – важная спадчына для Касцёла“Смерць – гэта не мур, а брама, што расчыняецца на міласэрнасць, якую Папа Францішак нястомна абвяшчаў”, - заўважыў кардынал Джавані Батыста Рэ.

 

Дэкан Калегіі кардыналаў скіраваў пасланне з нагоды першай гадавіны смерці Папы Францішка. Яно было зачытана падчас святой Імшы, якая 21 красавіка 2026 года прайшла ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

19.04.2026

У Гродне адзначылі 35-годдзе з часу заснавання дыяцэзіі і далі старт перэгрынацыі абраза Маці Міласэрнасці18 красавіка ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша падзякі Богу з нагоды 35-годдзя з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды ў той жа дзень распачалася перэгрынацыя па ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі абраза яе галоўнай Апякункі – Маці Божай Міласэрнасці.

 

35-ю гадавіну з часу заснавання дыяцэзіі і адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі нездарма адзначылі ў катэдры – яна лічыцца маці ўсіх святыняў Гродзеншчыны.

Цэлебрацыю Імшы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які кіруе дыяцэзіяй з 2024 г., прысутнічалі старшыня беларускага каталіцкага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які з 2013 па 2021 год быў дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, які ўзначальваў дыяцэзію з моманту яе заснавання ў 1991-м да 2024 г., Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі кс. прэлат Кшыштаф Сэрока, прэзбітэры, дыяканы, кансэкраваныя асобы, вернікі парафій Гродна і наваколля.

17.04.2026
Папа на сустрэчы з мусульманамі: мір – гэта абавязакЛеў XIV сустрэўся з дванаццацю прадстаўнікамі ісламскіх супольнасцей Камеруна, разам з якімі Касцёл рэалізуе супольныя праекты па падтрымцы найбяднейшага насельніцтва краіны.

 

Сустрэча адбылася ўвечары 16 красавіка 2026 года ў нунцыятуры ў Яўндэ пасля вяртання Папы з Баменды. Некаторых з камерунскіх мусульманскіх лідараў Пантыфік прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане ў снежні мінулага года.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.