Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


18.02.2026
Папа Леў XIV: няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з ХрыстомНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 лютага 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа даў некалькі духоўных парадаў у сувязі з пачаткам Вялікага посту.

 

Леў XIV заклікаў вернікаў перажываць гэты літургічны перыяд “у глыбокім духу малітвы, каб унутрана абноўленымі прыйсці да святкавання вялікай таямніцы Пасхі Хрыста – найвышэйшага аб’яўлення міласэрнай любові Бога”.

18.02.2026

80-я ўгодкі сьмерці айца Вячаслава Аношкі18 лютага 1966 - 80 гадоў таму памёр айцец Вячаслаў (Вацлаў) АНОШКА, які быў сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 г. Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны ён на могілках у Рабэрціне парафіі Язгажэў (гміна Пясэчна), каля паўднёвай ускраіны Варшавы.

 

Жыхары Альпеня на Століншчыне, якія ведалі айца Вячаслава (так яго называлі вернікі візантыйскага абраду), нават праз паўстагоддзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі гэтага адданага сьвятара-беларуса: «Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?..»

13.02.2026
Апостальская Сталіца выказвае спачуванне ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца9 лютага кардынал П'етра Паралін ад імя Папы Льва XIV накіраваў спачуванне ардынарыю Пінскай дыяцэзіі біскупу Антонію Дзям’янку ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца.
12.02.2026

Развітальнае слова архімандрыта Сяргея  Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі  на Пахаванне Біскупа Казіміра Велікасельца  Пінск – Шэрашава 12.02.2026Высокадастойны Біскуп Казімір!

 

Ісус Хрыстос, Збавіцель наш, Першасвятар і Госпад Царквы паклікаў Цябе да Нябеснага Валадарства.

Твой адыход да дому Айца стаў для нас балючым, але прымаем гэта як знак, што Госпад палічыў дастатковым Твой мужны, нястомны “архіпастырскі подзвіг” тут, на Беларускай Зямлі.

10.02.2026

11 ЛЮТАГА 2026 - Успамін МАЦІ БОЖАЙ з ЛУРД: Сусветны дзень хворага: "любоў, што нясе боль іншага"У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага Яго Святасць Папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Святы Айцец пажадаў, каб “нашаму хрысціянскаму ладу жыцця ніколі не бракавала гэтага братэрскага, «самарыцянскага» вымярэння, інклюзіўнага, адважнага, адданага і падтрымліваючага”.           

 

У МІНСКУ: БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ з малітвай за хворых - у Капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі, на зав. Снежным д. 7 - у 18:30.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"

9.02.2026

На 81-м годзе жыцця адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у БеларусіКурыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.


Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 мая 1945 года у вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. У дзяцінстве бацька вазіў яго на ровары ў Кобрын (больш за 50 км), таму што найбліжэйшы касцёл у Шарашове быў зачынены. У такіх умовах развівалася яго вера, якая, нягледзячы на атэістычнае процістаянне, дапамагала выстаяць падчас службы ў войску і падчас цяжкай працы на будоўлі ў Вільні. У Вільні ён пазнаёміўся з айцамі дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой святарскі лёс.

8.02.2026

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі.


8 лютага адыйшоў у вечнасць біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай у гэты дзень ён яшчэ адпраўляў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле. 

6.02.2026

Айцец Тамаш Падзява: 120 гадоў з дня нараджэнняДруя — Рым — Харбін — ГУЛАГ — Варшава — Лондан — гэта асноўныя вехі жыццёвага шляху каталіцкага святара ўсходняга абраду, марыяніна, доктара філасофіі, педагога і публіцыста айца Тамаша Падзявы MIC.


Нарадзіўся Тамаш Падзява ў вёсцы Пярхулева Дзісенскага павета Віленскай губерніі (цяпер Мёрскі раён) 6 лютага 1906 года. Пасля заканчэння пачатковай школы Тамаш паступіў у ювенат айцоў марыянаў у Друі, адначасова наведваў заняткі ў мясцовай гімназіі. У 1926 годзе ўступіў у супольнасць айцоў марыянаў, а годам пазней даў свае першыя манаскія абяцанні. Вучыўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, у якім у 1931 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі.

5.02.2026

Папа прыняў маладых праваслаўных святароў і манахаўЗьвяртаючыся да маладых праваслаўных сьвятароў і манахаў, якія прыехалі ў Рым для знаёмства з папскімі акадэміямі і дыкастэрыямі Рымскай курыі, і цытуючы патрыярха Атэнагора, Папа Леў XIV заклікаў вучыцца “раззбройваць саміх сябе”. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра адмову ад жаданьня заўсёды быць правым і ад апраўданьня сябе праз дыскрэдытацыю іншых. Гэта найбольш суровы ўнутраны фронт – перамога над сваёй прадузятасьцю, якая адкрывае шлях да сапраўднай любові.

 

Калі мы ліквідуем унутраныя перашкоды і раззброім нашыя сэрцы, мы зможам больш шчыльна супрацоўнічаць і ўмацоўваць сувязі адзінства ў Хрысьце. Паводле словаў Сьвятога Айца, еднасьць хрысьціянаў зьяўляецца неабходнай закваскай для міру на зямлі і ўсеагульнай згоды.

2.02.2026

2 лютага: свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса ХрыстаСтрэчанне: момант, калі Стары Запавет сустрэўся з Новым

 

Стрэчанне — гэта не пра прагнозы вясны і не пра барацьбу зімы з летам, а свята сустрэчы, якая адбылася на 40-ы дзень пасля Нараджэння Хрыстовага.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.