Пошук

Каляндар

 


25.06.2026

25 чэрвеня 1652 года Жыровіцы атрымалі магдэбурскае праваГэты прывілей дараваў кароль і вялікі князь Ян Казімір. 

 

Жыровіцы сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу». Верагодна, што на гербе адлюстраваны Ян Мялешка і св. Язафат Кунцэвіч. 

25.06.2026
Леў XIV: Эўхарыстыя – магутнае супрацьяддзе ад зерняў падзелаўЭўхарыстыя ўводзіць нас у дынаміку еднасці з Богам і паміж сабой, - нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 24 чэрвеня 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

 

Эўхарыстычная таямніца была тэмай чарговай катэхезы Льва XIV, прысвечанай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора пра святую літургію “Sacrosanctum Concilium”. Пантыфік заўважыў, што “для хрысціянаў удзел у вячэры Пана азначае “выхоўвацца Божым словам, падмацоўвацца са стала Божага Цела і дзякаваць Богу”(пар. SC, 48).

18.06.2026
Папа Леў XIV: нестабільнасць абяскроўлівае Усходнія ЦэрквыЛеў XIV заклікаў католікаў усходняга абраду ўзбагачаць Касцёл духоўнымі багаццямі сваёй традыцыі, а таксама асудзіў нестабільнасць, выкліканую вайной, якая прымушае хрысціян Блізкага Усходу пакідаць свае землі.

 

18 чэрвеня 2026 года Папа прыняў у Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Цэрквам (ROACO), падчас якога асабліва ўвага надавалася пытанню фармацыі святароў і манахаў ва ўсходніх семінарыях і калегіумах.

16.06.2026
Папа да сіра-маланкарцаў: спадчына Усходніх Цэркваў узбагачае КасцёлПадчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў Сіра-Маланкарскай Царквы Леў XIV падкрэсліў значэнне захавання духоўнай спадчыны Усходніх Цэркваў, нагадаў пра місійнае пакліканне іх супольнасці і запэўніў у падтрымцы яе далейшага развіцця ў дыяспары.

 

15 чэрвеня 2026 года Папа сустрэўся ў Ватыкане з удзельнікамі асамблеі духавенства і вернікаў Сіра-Маланкарскай Царквы, якія жывуць у краінах Еўропы. На аўдыенцыі прысутнічалі Сіра-Маланкарскі Вярхоўны Архіепіскап кардынал Базеліас Мар Клеміс, епіскапы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі.

15.06.2026

Ікона Жыровіцкай Багародзіцы перададзена ў дар візантыйска-каталіцкай царкве святога Яна Залатавуснага ў БарыУ нядзелю, 14 чэрвеня 2026 года, у горадзе Бары (ў Італіі), пасля Боскай Літургіі ў візантыйскім каталіцкім храме св. Яна Залатавуснага (што належыць італа-албанскай епархіі Лунгра) архімандрыт Сяргей (Гаек) ахвяраваў для таго ж храму Ікону Жыровіцкай Багародзіцы. Гэта ікона напісана на мармуры ў Мінску, паводле спіска, які шануецца ў Слоніме.

 

(Слонімская копія была падрыхтавана для каранацыі Абраза папскімі каронамі, што адбылося ў Жыровіцкім манастыры 19 верасня 1730 года).

Залатыя кароны былі асвячаныя ў 1726 годзе (300 гадоў таму) Папам Бенедыктам XIII, які нарадзіўся ў горадзе Гравіна, недалёка ад Бары.

15.06.2026

У Вільні прайшоў VI Сусветны апостальскі кангрэс міласэрнасціVI Сусветны Апостальскі кангрэс міласэрнасці (WACOM-6), які прайшоў у Вільні (7–12 чэрвеня 2026 г.), сабраў каля 5.000 удзельнікаў з больш чым 50 краін свету і быў прысвечаны малітве і канкрэтнаму служэнню міласэрнасці.

 

Кангрэс праходзіў пад патранатам Ватыканскай Дыкастэрыі па справах евангелізацыі, якую рэпрэзэнтаваў про-прэфект архібіскуп Рына Фізікела. 

6.06.2026
Папа Леў XIV прыбыў у Мадрыд: першыя крокі на іспанскай зямліЛеў XIV прыляцеў у Мадрыд, адкуль распачне сваё сямідзённае апостальскае падарожжа ў Іспанію. Гаворка ідзе пра першы папскі візіт у гэтую краіну за апошнія пятнаццаць гадоў.

 

Самалёт “Airbus A320” італьянскай авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Адольфа Суарэса 6 чэрвеня 2026 года ў 10.12 па мясцовым часе.

Святога Айца сустракалі кароль Філіп VI і каралева Летыцыя, а таксама прэм’ер-міністр краіны Пэдра Санчэс. На цырымоніі прысутнічалі арцыбіскуп Мадрыда, кардынал Хасэ Коба Кана, і арцыбіскуп П’ера П’ёпа, нунцый у Іспаніі і Андоры.

5.06.2026
Эфіопія: прадстаўнік Папы наведаў паранены вайной ТыграйПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынал Клаўдыё Гуджэроці распачаў душпастырскі візіт у Эфіопію, прысвечаны міжрэлігійнаму дыялогу і падтрымцы пацярпелых ад вайны.

 

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыбыў у краіну 1 чэрвеня 2026 года. Галоўная мэта яго шматдзённага падарожжа – падтрымаць Эфіопскую Каталіцкую Царкву александрыйскага абраду.

Візіт пачаўся ў Аддзіс-Абебе з наведвання каталіцкай катэдры Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і адразу акрэсліў важнасць экуменічнага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва.

3.06.2026

БРЭСТ - 30-я ГАДАВІНА КАРАНАЦЫІ АБРАЗА БАГАРОДЗІЦЫУ касцёле Ўзвышэння св. Крыжа ў Брэсце 30 мая 2026 г. адзначалі 30 гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Брэсцкай. 

 

Сама каранацыя адбылася 30 чэрвеня 1996 г. Кароны, якія асабіста блаславіў Папа Рымскі Ян Павел II, на ікону ўсклалі Кардынал Казімір Свёнтэк і Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Каранацыя абраза Маці Божай Брэсцкай (Берасцейскай) — гэта знакавая падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як першая каранацыя марыйнага абраза ў сучаснай Беларусі. 

3.06.2026
Святы Пасад: абараніць годнасць работнікаў лічбавых платформРазвіццё ШІ павінна служыць агульнаму дабру, а не ствараць новыя формы няроўнасці, - падкрэсліў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра на 114-й Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе.

 

1 чэрвеня 2026 года Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у дыскусіі на тэму годнай працы ў платформавай эканоміцы. У прамове ён адзначыў, што імклівы рост гэтага сектара стварыў новыя магчымасці для працаўладкавання, але адначасова прывёў да “новых форм нябачнасці і эксплуатацыі” работнікаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.