Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


18.03.2026

Заклік падтрымаць хрысціян Святой Зямлі: збор сродкаў Pro Terra SanctaКардынал Клаўдыё Гуджэроці заклікаў вернікаў падтрымаць хрысціян Святой Зямлі, якія працягваюць жыць ва ўмовах канфлікту і маюць патрэбу ў дапамозе.

 

Сітуацыя ў Святой Зямлі застаецца складанай. Нягледзячы на шматлікія перамовы і пагадненні аб міры, узброеныя канфлікты працягваюцца. Зброя не змаўкае, людзі гінуць, а зямля застаецца прадметам спрэчак. Мясцовыя хрысціяне ўсё часцей пакідаюць свае дамы, каб выратаваць жыццё. Дзеці застаюцца без адукацыі, таму што не працуюць школы: настаўнікаў не прапускаюць праз кантрольныя пункты. Многія хрысціяне Святой Зямлі страцілі ўсё, уключаючы працу, якая раней была звязаная з абслугоўваннем пілігрымаў.

12.03.2026

У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці10 сакавіка ў Пружанах (Пінская дыяцэзія) біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся на супольную малітву ў 30-ы дзень пасля смерці спачылага дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца OP.


Нагадаем, што іерарх назадзіўся ў вёсцы Стараволя на Пружаншчыне, быў ахрышчаны ў касцёле ў Шарашове непадалёк ад Пружанаў і там жа знайшоў сабе месца вечнага спачынку.

Напачатку сустрэчы святары і кансэкраваныя асобы, якія добра ведалі біскупа Казіміра, падзяліліся пра яго сваімі ўспамінамі. Затым прысутныя ў духу засяроджанасці мелі магчымасць адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт, дзякуючы Богу за дар біскупа Велікасельца для Касцёла на Беларусі.

11.03.2026

Айцец Леў Гарошка — тытан беларускай эміграцыіСын беларускіх сялян, дзякуючы якому Апостальская Сталіца прызнала Беларусь як асобную нацыю са сваімі патрэбамі і памкненнямі.


Будучы прадстаўнік сапраўднай духоўнай і інтэлектуальнай эліты беларускага народа нарадзіўся 11 сакавіка (па новым стылі) 1911 года ў вёсцы Трашчычы пад Навагрудкам.

Бацькі аддалі здольнага хлопчыка ў Навагрудскую беларускую гімназію, многія навучэнцы якой сталі адданымі прыхільнікамі беларускай справы.

11.03.2026
11 САКАВІКА  - успамін аднаўлення душпастырскай дзейнасці Грэка-Каталіцкай Царквы

11 сакавіка 1990 г., мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан, Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), служыў у адзіным у той час у Мінску адкрытым касцёле на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове.

10.03.2026
Папа: Езус задавальняе прагу сэнсу і дазваляе стаць дарам для іншыхДзейнасць парафіі, у цэнтры якой знаходзіцца Эўхарыстыя, павінна быць знакам Касцёла, які, як маці, клапоціцца пра сваіх дзяцей, не асуджаючы іх, а прымаючы, слухаючы і падтрымліваючы перад небяспекамі, - адзначыў Папа.

 

8 сакавіка 2026 года Леў XIV здзейсніў візіт у парафію Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі, якая знаходзіцца на заходняй ускраіне Рыма. Папа сустрэўся з моладдзю і дзецьмі, пажылымі і хворымі вернікамі, валанцёрамі, членамі душпастырскай рады і духавенствам.

6.03.2026

НОВЫ АРДЫНАРЫЙ БРАЦІСЛАЎСКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІУ пятніцу, 6 сакавіка 2026, Папа Леў XIV прызначыў Уладыку Мілана Ляха біскупам Браціслаўскай епархіі для католікаў візантыйскага абраду ў Славакіі. Раней ён займаў пасады, дапаможнага біскупа той жа епархіі і апостальскага візітатара для славацкіх грэка-католікаў, якія жывуць у Заходняй Еўропе.

 

5.03.2026

Слова Крыжа для тых, што ідуць у пагібель, 
ёсць вар'яцтва,
а тым, што ідуць ў збаўленне,
- сіла Божая.
1 Карынцянаў 1:18


На шляху Вялікага Посту, які вядзе да светлай Пасхі Хрыста,
жыватворчы Крыж Збавіцеля з'яўляецца крыніцай духоўнай моцы 
для хрысціян розных традыцыій і канфесій.

 

28.02.2026

ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прайшла ў Мінску25 лютага ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылася ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэнасці»), прысвечаная постацям двух благаслаўлёных мучанікаў — Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы — айцоў францішканаў, якія служылі ў Івянцы і Пяршаях.


Канферэнцыя, якую ўжо другі раз праводзіць Мінска-Магілёўская архідыяцэзія пры падтрымцы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, прысвечана святарам, законным сёстрам і свецкім асобам, аб'яўленых Касцёлам святымі ці благаслаўлёнымі, паходжаннем ці служэннем звязаных з беларускімі землямі, якія аддалі сваё жыццё за бліжніх.

18.02.2026
Папа Леў XIV: няхай Вялікі пост стане часам сустрэчы з ХрыстомНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 лютага 2026 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа даў некалькі духоўных парадаў у сувязі з пачаткам Вялікага посту.

 

Леў XIV заклікаў вернікаў перажываць гэты літургічны перыяд “у глыбокім духу малітвы, каб унутрана абноўленымі прыйсці да святкавання вялікай таямніцы Пасхі Хрыста – найвышэйшага аб’яўлення міласэрнай любові Бога”.

18.02.2026

80-я ўгодкі сьмерці айца Вячаслава Аношкі18 лютага 1966 - 80 гадоў таму памёр айцец Вячаслаў (Вацлаў) АНОШКА, які быў сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 г. Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны ён на могілках у Рабэрціне парафіі Язгажэў (гміна Пясэчна), каля паўднёвай ускраіны Варшавы.

 

Жыхары Альпеня на Століншчыне, якія ведалі айца Вячаслава (так яго называлі вернікі візантыйскага абраду), нават праз паўстагоддзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі гэтага адданага сьвятара-беларуса: «Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?..»


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.