Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
чацьвер
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


18.05.2026

Маршрутамі еднасці: насычаны візіт Арама І ў ВатыканПадчас візіту ў Ватыкан Каталікос Арам І засяродзіўся на лёсе хрысціян Блізкага Усходу, экуменічным супрацоўніцтве і малітоўным ушанаванні агульных святых армянскай і рыма-каталіцкай традыцый.

 

Знаходжанне Арама І, Каталікоса Кілікіі Армянскай Апостальскай Царквы, у Ватыкане з 17 па 21 мая 2026 года стала часам інтэнсіўнага сведчання пра жыццё армянскай дыяспары.

17.05.2026

СВЯТОЧНАЯ МАЛІТВА ЗА СЕМ'І БЕЛАРУСІУ нядзелю, 17 траўня 2026 году, грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай у Горадні адзначала сваё парафіяльнае свята. 

 

Боскую Літургію ў парафіяльнай капліцы ўзначаліў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек), з якім саслужыў душпастыр гарадзенскіх вернікаў і дэкан Заходняга пратапрэзбітарату БГКЦ а. Андрэй Крот. Дыяканскае служэньне спаўняў Валер Гаўрута з Берасця. 

 

На парафіяльныя ўрачыстасці ў Горадню прыехалі памаліцца грэка-католікі з Берасця, Івацэвічаў, Астраўца і Мінска. 

 

Асаблівай малітвай да Багародзіцы вернікі абнялі ўсе сем'і Беларусі.

17.05.2026

У Іванаве адбыліся ўрачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі16 мая супольнасць вернікаў Пінскай дыяцэзіі сабралася ў г. Іванава на традыцыйны фэст прысвечаны нябеснаму заступніку Палесся і дыяцэзіі – святому Андрэю Баболі.


Пасля заканчэння малітоўнай працэсіі, у парафіяльным касцёле ў Іванаве адбылася ўрачыстая літургія ў гонар святога мучаніка, якую ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім святую Імшу цэлебраваў архімандрыт Сяргей Гаек і святары з розных парафій дыяцэзіі. Як адзначыў Пінскі іерарх на пачатку літургіі, святы Андрэй Баболя з’яўляецца магутным нябесным заступнікам нашай дыяцэзіі, да якога мы звяртаемся, верым у яго апеку і нястомную малітву перад Богам.

14.05.2026

УЗНЯСЕННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТАУрачыстае свята, якое адзначае завяршэнне зямнога служэння Ісуса Хрыста і Яго ўваход у нябесную славу Айца. Гэтая падзея з’яўляецца не проста развітаннем, але момантам найвышэйшага ўслаўлення чалавечай прыроды, якую Хрыстос прынёс у самае сэрца Бога.

 

Узнясенне адбылося на саракавы дзень пасля Уваскрасення Хрыста. Паводле Святога Пісання, Ісус вывеў сваіх вучняў на Аліўную гару каля Віфаніі і, падняўшы рукі, блаславіў іх. У той час як Ён бласлаўляў іх, Ён пачаў аддаляцца і быў узняты на неба, пакуль воблака не закрыла Яго ад іх вачэй.

12.05.2026
Новы халдэйскі Патрыярх заклікае свет паважаць суверэнітэт ІракаНовы халдэйскі Патрыярх Павел III Нона заклікае міжнародную супольнасць паважаць суверэнітэт Ірака, каб гарантаваць будучыню для моладзі і спыніць шматгадовыя ваенныя канфлікты.

 

У катэдры Святога Юзафа ў Багдадзе 29 мая 2026 года адбудзецца ўрачыстае ўступленне на кафедру 58-гадовага Паўла III Ноны. Яго абранне стала вынікам працы Сінода Халдэйскай Каталіцкай Царквы, які збіраўся ў Рыме, а Папа Леў XIV афіцыйна зацвердзіў гэты выбар, удзяліўшы іерарху "ecclesiastica communio" – знак поўнай касцельнай еднасці.

11.05.2026

Памяць святых Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянаў11 траўня Усходняя Царква адзначае свята святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянаў.

 

Святыя Кірыла і Мятод былі братамі з Фесалонік (Грэцыя), якія ў IX стагоддзі здзейснілі маштабную місію па евангелізацыі славянскіх народаў. Іх дзейнасць стала падмуркам для славянскай пісьменнасці, літаратуры і культуры, а таксама прыкладам царкоўнага адзінства паміж Усходам і Захадам. У 1980 годзе Папа Ян Павел II абвясціў іх апекунамі Еўропы.

5.05.2026
Папа Леў XIV едзе ў Пампеі маліцца аб мірыДакладна ў 1-ю гадавіну свайго абрання, 8 мая 2026 года, Леў XIV здзейсніць 6-гадзінны візіт у Пампеі, каб памаліцца аб міры і сустрэцца з беднымі ў славутым марыйным санктуарыі.

 

Сімвалічнае падарожжа Пантыфіка на поўдзень Італіі бярэ свой пачатак яшчэ ў дзень з'яўлення белага дыму. Тады ў сваіх самых першых словах ён згадаў пра малітву да Маці Божай Пампейскай, чым адразу прадэманстраваў глыбокае марыйнае сэрца.

 

Арцыбіскуп Тамаза Капута, які ў пятніцу сустрэне Святога Айца, адзначае, што гэты санктуарый нездарма называюць "парафіяй свету" з прычыны вялізнай колькасці пілігрымаў.

4.05.2026
Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў БеларусіПапа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Сустрэча прайшла ў Ватыкане 4 мая 2026 года.

 

Панядзелак у Ватыкане пачаўся з працоўнай сустрэчы, прысвечанай жыццю каталіцкай супольнасці ў Беларусі. Паводле паведамлення Прэс-службы Святога Пасада, 4 мая 2026 года ў 9.00 Пантыфік прыняў арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа.

3.05.2026

Святы Айцец прыняў просьбу арцыбіскупа Паоло Пеццы аб адстаўцы2 мая Апостальская Сталіца апублікавала паведамленне адносна каталіцкай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Папа Леў XIV прыняў просьбу арцыбіскупа Паоло Пеццы аб адстаўцы ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве ў адпаведнасці з канонам 401 § 2.


Арцыбіскуп Паоло Пеццы нарадзіўся ў 1960 годзе ў Італіі. Пасля атрымання адукацыі ў Рыме і прыняцця святарскага пасвячэння ў 1990 годзе ён прыехаў у Расію. Значны час яго душпастырскай працы быў звязаны з Сібір'ю. У кастрычніку 2007 года ён быў прызначаны ардынарыем архідыяцэзіі з цэнтрам у Маскве, якой кіраваў да 2 мая 2026 года. Падчас свайго біскупскага служэння ён таксама некалькі разоў узначальваў Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Расіі.

2.05.2026

2 траўня - памяць Святаначальніка Апанаса ВялікагаСвяты Апанас Александрыйскі (каля 296–373 гг.), памяць якога ўшаноўваем сёння — адзін з найвялікшых Айцоў Царквы, вядомы як «Айцец праваслаўя» (у значэнні вернасці праўдзіваму вучэнню) і нястомны абаронца боскасці Ісуса Хрыста. Яго жыццё і дзейнасць прыпалі на час сур’ёзных багаслоўскіх спрэчак, якія пагражалі самому падмурку хрысціянскай веры. 

 

Галоўнай справай жыцця святога Апанаса была барацьба з арыянствам — ерассю, якая адмаўляла боскасць Хрыста, сцвярджаючы, што Сын Божы быў створанай істотай. Яшчэ будучы дыяканам, Апанас суправаджаў свайго біскупа Аляксандра на Першы Нікейскі сабор (325 г.), дзе адыграў ключавую ролю ў фармуляванні дагмату аб тым, што Сын «адзінасутны» (homoousios) Айцу. 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.