Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 
чацьвер
СТУДЗЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Навіны


30.12.2025

ГРЭКА-КАТАЛІЦКІ ЦАРКОЎНЫ КАЛЯНДАР 2026Каляндар выдала Грэка-каталіцка парафія святапакутніка Язафата ў г. Полацк. Ён выдадзены ў рамках Душпастырскай праграмы "Orientale Lumen 2033", падрыхтаваны ў парафіях у Гародні і ў Берасці: Складальнік літургічнай часткі - а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст; Складальнік памятных датаў - Ігар Бараноўскі; Дызайн вокладкі - Кірыл Кудакоў. 

 

2026-greek-catholic-calendarium.pdf [934.22 Kb] (запамповак: 5)

30.12.2025
Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень міру18 снежня было апублікавана пасланне Папы Льва ХІV на 59-ы Сусветны дзень міру. У ім Папа, першымі словамі якога пасля абрання Біскупам Рыма, было прывітанне Уваскрослага «Спакой вам», разважае пра мір як адсутнасць вайны, апелюючы да больш шырокай евангельскай катэгорыі спакою.
29.12.2025

Пантыфік да супольнасці "Тэзэ": стаць пілігрымамі міру і даверуШчодрая гасціннасць, якую моладзь атрымае ў Парыжы ад вернікаў і людзей добрай волі, стане моцным пасланнем свету, - адзначыў Леў XIV у лісце да супольнасці "Тэзэ" з нагоды экуменічнай сустрэчы ў сталіцы Францыі.

 

48-я Еўрапейская сустрэча, арганізаваная Супольнасцю "Тэзэ", сёлета пройдзе ў Парыжы з 28 снежня 2025 года да 1 студзеня 2026 года.

27.12.2025

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Божага НараджэнняПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

«У гэта светлае і доўгачаканае свята сэрцы вернікаў напоўнены асаблівым хваляваннем і надзеяй, — гаворыцца ў віншаванні. — Таямнічасць свята Нараджэння Хрыстовага прыносіць духоўную радасць, аб'ядноўвае ў малітве і нагадвае аб тым, што жыццё з'яўляецца бясцэнным дарам».

26.12.2025

СУЦЭЛЬНЫ ТЫДЗЕНЬ: 25 снежня 2025 - 4 студзеня 2026У візатныйскай царкоўнай дысцыпліне ў гэты святочны перыяд няма традыцыйных аднадзённых пастоў у сераду і пятніцу, можна есці любую ежу. 

 

5 студзеня 2026 дзень посту перад святам Богаз'яўлення.

24.12.2025

Віншавальнае Слова Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) на Свята Раства Хрыстовага 2025.

 

"Слава на вышынях Богу а на зямлі мір людзям добрай волі!" Раство Хрыстовае - Уцелаўленне Спрадвечнага Слова Божага прыносіць чалавецтву дар міру. Варта прыняць гэты дар з верай, надзеяй, любоўю.

 

23.12.2025

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2025г. ў г. Мінску


СЕРАДА, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы, пр-т Незалежнасці 44А

 

гадз. 18:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага 

Блаславенне каляднай прасфоры


***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

і Парафія Святога Духа
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 20:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Блаславенне каляднай прасфоры

23.12.2025

Калядны заклік Цэркваў ЕрусалімаНа Блізкім Усходзе, які ўсё яшчэ ахоплены канфліктамі і нестабільнасцю, мясцовыя патрыярхі і кіраўнікі Цэркваў Ерусаліма апублікавалі традыцыйнае каляднае пасланне. Ерархі пацвярджаюць, што мір не можа зводзіцца да простага спынення агню, але павінен суправаджацца справядлівасцю, прымірэннем і павагай да асноўных правоў.

 

Тэкст адкрываецца спасылкай на Пасланне да Габрэяў: «Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Ісуса, пачынальніка і завяршальніка веры». Хрысціянскія лідары заклікаюць вернікаў заставацца стойкімі ў надзеі нават у хвіліны найвялікшых цярпенняў.

23.12.2025

ЗАВЯРШЭННЕ шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка ІV

 

ДЗЕНЬ X (23 снежня) - Ікас 10

 

Багародзіца Дзева, Ты — абаронная сьцяна для дзеваў і ўсіх, хто прыбягае да Цябе. Творца неба і зямлі ўпрыгожыў Цябе, пасяліўшыся ва ўлоньні Тваім, Усячыстая, і навучыўшы нас клікаць:

Радуйся, Стоўп дзявоцтва!

Радуйся, Брама збаўленьня!

Радуйся, Пачатак духоўнага адраджэньня!

Радуйся, Крыніца Божай міласэрнасьці!

 

Радуйся, бо Ты абнавіла народжаных у граху!

Радуйся, бо Ты неразумных да розуму прыводзіш!

Радуйся, бо Ты скрышыла таго, хто разбэшчвае думкі!

Радуйся, бо Ты нарадзіла Сейбіта чысьціні!

 

Радуйся, вясельны Пакой духоўнага шлюбу!

Радуйся, бо Ты зьяднала верных з Госпадам!

Радуйся, ласкавая Ўзгадавальніца дзеваў!

Радуйся, надзейная Ахоўніца сьвятых душаў!

*Радуйся, Дзева Маці!

 

Кандак 11

Усіх песьняў замала, каб належна ўславіць безьліч ласкаў Тваіх. Калі б, Уладару сьвяты, нашых песьняў было як пяшчынак на беразе мора, то і гэта — як нішто ў параўнаньні з тым, што Ты ўчыніў для нас, якія клічам: Алілуя!

22.12.2025

У Бараўлянах пад Мінскам прайшла прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу на беларускую мову «Пяцікніжжа Майсея»20 снежня ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету.


Урачыстасць сабрала іерархаў Каталіцкага Касцёла, прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігійных абшчын Беларусі, прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў, а таксама шматлікіх вернікаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.