Пошук

Каляндар

 


5.02.2026

Папа прыняў маладых праваслаўных святароў і манахаўЗьвяртаючыся да маладых праваслаўных сьвятароў і манахаў, якія прыехалі ў Рым для знаёмства з папскімі акадэміямі і дыкастэрыямі Рымскай курыі, і цытуючы патрыярха Атэнагора, Папа Леў XIV заклікаў вучыцца “раззбройваць саміх сябе”. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра адмову ад жаданьня заўсёды быць правым і ад апраўданьня сябе праз дыскрэдытацыю іншых. Гэта найбольш суровы ўнутраны фронт – перамога над сваёй прадузятасьцю, якая адкрывае шлях да сапраўднай любові.

 

Калі мы ліквідуем унутраныя перашкоды і раззброім нашыя сэрцы, мы зможам больш шчыльна супрацоўнічаць і ўмацоўваць сувязі адзінства ў Хрысьце. Паводле словаў Сьвятога Айца, еднасьць хрысьціянаў зьяўляецца неабходнай закваскай для міру на зямлі і ўсеагульнай згоды.

2.02.2026

2 лютага: свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса ХрыстаСтрэчанне: момант, калі Стары Запавет сустрэўся з Новым

 

Стрэчанне — гэта не пра прагнозы вясны і не пра барацьбу зімы з летам, а свята сустрэчы, якая адбылася на 40-ы дзень пасля Нараджэння Хрыстовага.

31.01.2026

САБОР ТРОХ СВЯТАНАЧАЛЬНІКАЎ: ВАСІЛЯ ВЯЛІКАГА, РЫГОРА БАГАСЛОВА І ЯНА ЗАЛАТАВУСНАГА1. У дзень 30-га студзеня Каталіцкія Цэрквы візантыйскага абраду святкуюць Сабор трох святаначальнікаў і сусветных настаўнікаў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага. Трое святаначальнікаў звязаныя паміж сабою не толькі гадамі жыцця (Васіль Вялікі 330-379 гг., Грыгор Багаслоў 325- 389 гг., Ян Залатавусны 347- 407 гг.), месцам свайго служэння (Рыгор Багаслоў і Ян Залатавусны былі архібіскупамі Канстантынопальскімі, а Васіль Вялікі архібіскупам Кесарыйскім) і аратарскім мастацтвам (ад Васіля Вялікага засталося 26 размоў і 325 лістоў, ад Рыгора Багаслова засталося 45 размоў і 244 ліста, а поўны сборнік твораў Яна Залатавуснага заняў 12 тамоў).

Хаця Царква святкуе асобна памяць кожнага з трох свяціцеляў (Васіля Вялікага – 1-га студзеня, Рыгора Багаслова – 25-га студзеня, а ў Яна Залатавуснага нават тры дні святкавання – 13 лістапада, 14 верасня (успенне, разам з Крыжаўзвіженнем) і 27 студзеня (перанесенне мошчаў), перадусім асаблівае святкаванне памяці гэтых трох святаначальнікаў у адзін дзень вынесена па прычыне асаблівай увагі, якую гэтыя святыя надалі таямніцы Святой Тройцы, блаславёнае сузіранне Якой з’яўляееца галоўнай мэтай ўсяго чалавечага існавання.

27.01.2026

99 гадоў таму памёр благаслаўлёны біскуп Юрый Матулевіч — абаронца беларусаў, іх мовы і традыцый27 студзеня адзначаецца ўспамін благаслаўлёнага біскупа Юрыя Матулевіча.


«Пане, дазволь мне, нібы свечцы, згарэць дашчэнту на Тваім Алтары». Гэтае вялікае жаданне благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча здзейснілася. Святар, прафесар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, законнік і рэфарматар ордэну ксяндзоў марыянаў, Віленскі біскуп, апостальскі візітатар у Літве... Кім бы ні служыў, чым бы ні займаўся — заўсёды быў сапраўдным святлом.

26.01.2026

У Мінску прайшло экуменічнае набажэнства24 студзеня ў мінскай архікатэдры маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціян прадстаўнікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесій. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і Апостальскі нунцый у Беларусі.


Перадапошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы ва ўспамін святога Францішка Сальскага галоўны цэлебрант павіншаваў супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ, апекуном якіх з’яўляецца святы дня.

23.01.2026
Студэнты Экуменічнага інстытута Босэ на аўдыенцыі ў ПапыПадчас Тыдня малітвы за хрысціянскае адзінства дэлегацыя Экуменічнага інстытута Босэ (Швейцарыя) наведала Ватыкан і прыняла ўдзел у агульнай аўдыенцыі Льва XIV. Па словах дэкана, студэнты інстытута, якія прадстаўляюць больш за дваццаць краін свету і належаць да розных царкоўных традыцый, утвараюць “жывую лабараторыю экуменізму”.

 

Дэкан інстытута, ксёндз Лоўрэнс Івуамадзі, першы католік на гэтай пасадзе, адзначыў, што інстытут “штодня практыкуе экуменізм”. "Наша мэта – вучыць будучых лідараў, здольных працаваць у складаным і падзеленым свеце, і сведчыць адзінства, пра якое маліўся Хрыстус", - падкрэсліў ён, дадаючы, што Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які сёлета мае тэму “Адно цела, адзін дух, адна надзея, да якой паклікаў нас Бог” (пар. Эф 4, 4), дапамагае пераадольваць некаторыя стэрэатыпы, якія часам узнікаюць з-за фізічнай аддаленасці ад Рыма.

20.01.2026

Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва?У перадапошні, сёмы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў — суботу 24 студзеня — у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адмысловая экуменічная малітва.

 

Традыцыйна малітва аб еднасці хрысціянаў пройдзе з удзелам прадстаўнікоў паасобных хрысціянскіх канфесій. Узначаліць яе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Набажэнству будзе папярэднічаць святая Імша.

20.01.2026
Адно ёсць цела і адзін дух: заклік Папы да еднасціЛеў XIV абвясціў пачатак Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, заклікаючы вернікаў да супольнага сведчання надзеі, якая грунтуецца на адзінстве цела і духу ў сучасным свеце.

 

Нядзеля 18 студзеня 2026 года адзначана асаблівым духоўным акцэнтам – пачаткам Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. Звяртаючыся да вернікаў пасля малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік нагадаў, што карані гэтай ініцыятывы сягаюць у мінулае на два стагоддзі, а вялікі штуршок ёй даў Папа Леў XIII.

16.01.2026
Хрысціяне пад пагрозай: новы максімум пераследу ў свецеЗгодна з новым дакладам арганізацыі “Open Doors”, колькасць хрысціян, якія пакутуюць за веру, дасягнула рэкордных 388 мільёнаў чалавек, а ўзровень насілля працягвае расці.

 

Апублікаваны 14 студзеня 2026 года “Сусветны індэкс пераследу 2026” сведчыць пра беспрэцэдэнтны ціск на хрысціянскія супольнасці. На працягу 2025 года за сваю веру былі забітыя 4849 хрысціян, што амаль на 400 чалавек больш, чым годам раней.

15.01.2026

Адзінства хрысціян як шлях да міру: заклік біскупаў ЕўропыСтаршыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ) арцыбіскуп Гінтарас Грушас заклікаў еўрапейскія епіскапаты прысвяціць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян асаблівай інтэнцыі аб міры ў свеце.

 

Пасля падпісання ў Рыме абноўленай "Экуменічнай хартыі" Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы распачынае новы этап экуменічнага супрацоўніцтва. Кіраўніцтва асацыяцыі звярнулася да іерархаў з заклікам зрабіць еднасць паміж ахрышчанымі дзейснай прыладай міру. У часы вострых геапалітычных канфліктаў хрысціяне пакліканы сведчыць, што прымірэнне магчымае не толькі ў тэорыі, але і ў жыцці.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.