Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


31.08.2025

НОВЫ БІСКУП У КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ ВІЗАНТЫЙСКАГА АБРАДУ НА СІЦЫЛІІУ суботу, 30 жніўня 2025 г. Яго Святасць Папа Леў прызначыў прэзбітара Рафаіла Дэ Анджэліс, з кліру епархіі Лунгра, біскупам каталіцкай італа-албанскай епархіі візантыйскага абраду П'яна-дэльі-Альбанезі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі. 

 

Папас Рафаіл Дэ Анджэліс нарадзіўся ў Кастравілары (правінцыя Козенца) у 1979 годзе. Ён скончыў дзяржаўную класічную сярэднюю школу ў 1998 годзе.

29.08.2025

29 жніўня  ✝️ Свята Адсячэння галавы святога Яна Хрысціцеля🌿 Ян Хрысціцель - апошні з прарокаў, якія жылі да Хрыста, і Яго папярэднік. Ісус называў яго «большым, чым прарок», «найвялікшым з народжаных жанчынамі» і параўноўваў яго з Іллёй.

 

🌿 Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы ён быў арыштаваны, а затым абезгалоўлены.

 

🌿 Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва ўсім хрысціянскім свеце, але і паслядоўнікамі ісламу. Храмы ў яго імя ёсць у любой краіне свету, яго імя (у перакладзе са старажытнагабрэйскай мовы азначае «Бог міласэрны») стала адным з самых распаўсюджаных імёнаў у свеце. Сваім святым апекуном яго лічаць многія гарады і краіны, а таксама манахі.

 

Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі"

26.08.2025

“Супакой усім вам” – абвешчана тэма Сусветнага дня міру“Супакой усім вам: да міру бяззбройнага і абяззбройваючага” – такую тэму Папа Леў XIV выбраў для свайго паслання на 60-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца ў Касцёле 1 студзеня 2026 года.


“Тэма паслання запрашае чалавецтва адмовіцца ад логікі гвалту і вайны, каб прыняць сапраўдны мір, заснаваны на любові і справядлівасці”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, якое 26 жніўня 2025 года апублікавала Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

25.08.2025

“З Марыяй да Бога – шлях надзеі”: урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай з удзелам Апостальскага нунцыя Іньяцыа Чэфаліа“Пілігрымы надзеі” – дэвіз святога юбілейнага 2025 года. Гэты дэвіз быў адлюстраваны і ў тэме сёлетніх урачыстасцяў у Браславе — “З Марыяй да Бога —  шлях надзеі”.


На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый 22 і 23 жніўня сабраліся вернікі з усіх куточкаў Беларусі. Кранальным момантам пачатку свята стала прывітанне пілігрымаў, калі пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч разам з кусташам санктуарыя айцом Станіславам Мжыглудам SDS сустракалі пешыя і роварныя пілігрымкі на прыступках храма.

23.08.2025
Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзііПапа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка 2025 года.

 

Кардынал Гуджэроці, які раней быў апостальскім нунцыем у Беларусі (2011-2015), добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

 

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23.08.2025
Швецыя: хрысціянскія лідары на гістарычным экуменічным юбілеіУ Стакгольме праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю Першай Сусветнай Канферэнцыі Цэркваў па пытаннях Практычнага Хрысціянства, якія працягнуцца да 24 жніўня 2025 года.

 

Шведская Рада Хрысціянскіх Цэркваў запрасіла прадстаўнікоў розных канфесій адзначыць знакавую падзею ў гісторыі экуменічнага руху. Першая Сусветная Канферэнцыя Цэркваў па пытаннях Практычнага Хрысціянства адбылася ў Стакгольме 19-30 жніўня 1925 года і стала важным крокам у развіцці сучаснага экуменізму.

22.08.2025

Браслаўская ікона БагародзіцыБраслаўская ікона Багародзіцы, больш вядомая як абраз Маці Божай Валадаркі азёраў, з'яўляецца адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі. Яна размешчана ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Браславе Віцебскай вобл. Гэтая ікона ўвасабляе Маці Божую як Валадарку азёраў, апякунку Браслаўскага краю, які вядомы сваімі маляўнічымі азёрамі. Свята гэтай іконы адзначаецца 22 жніўня, што супадае з урачыстасцю Маці Божай Каралевы, і з'яўляецца асаблівым днём для вернікаў, якія збіраюцца на малітвы і паломніцтвы.

 

Гісторыя Браслаўскай іконы пачынаецца ў XV ст., калі на востраве возера Неспіш быў заснаваны праваслаўны манастыр па фундацыі літоўскага магната Войцеха Манівіда. У пач. XVII ст. манастыр далучыўся да уніі і стаў святыняй манахаў-базыльянаў. У 1744 г. манастыр быў уключаны ў спіс святынь з цудатворнымі абразамі, а ікона атрымала рэпутацыю цудатворнай дзякуючы шматлікім сведчанням аб ласках і аздараўленнях.

21.08.2025

У міжнарожный малітоўнай сеці песні беларускіх грэка-каталіцкіх спевакоў (на Youtube): "Маці Божая ў Барунах" (спявае Мінскі грэка-каталіцкі гурт Orientale Lumen); "Дай добры Божа" (тэкст і выкананне Алесь Палуйка - Chabor). 

 

Вечары: 20-21 жніўня: Roma, Rimini, Munchen, Luxemburg, Vilnius, Tallinn.

 

 

21.08.2025

8-26 жніўня 2025: ПРАЦЯГВАЕЦЦА ІV УСЕБЕЛАРУСКІ ХРЭСНЫ ХОД "Жыровічы - Мінск"18 жніўня 2025 года з Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра выйшаў IV Усебеларускі хрэсны ход "Жыровічы - Мінск" (арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па развіцці паломніцтва). 

 

Паломніцтва пачалося Боскай Літургіяй ва Успенскім саборы манастыра, пасля якой архібіскуп Навагрудскі і Слонімскі Высокапраасвяшчэнны Уладыка Гурый накіраваў архіпастырскае слова да паломнікаў і ўзначаліў пачатак малітоўнага шэсця. 

20.08.2025

Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міруНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 жніўня 2025 года ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў правесці ў бліжэйшую пятніцу Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў свеце.

 

Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць”.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.