Гістарычная падзея адбылася ў Эстоніі – цяпер гэтая краіна мае свайго першага блаславёнага Каталіцкай Царквы. У суботу, 6 верасня 2025 году ў Таліне быў абвешчаны блаславёным нямецкі езуіт, архібіскуп Эдуард Профітліх (1890–1942), які быў арыштаваны падчас савецкай акупацыі гэтай краіны і памёр у турме ў Расеі ў 1942 годзе.
У сваім казанні кардынал Крыстаф Шонбарн аддаў пашану біскупу-мучаніку як пастыру, які застаўся разам з сваёй паствай, усведамляючы, што гэтае рашэнне можа каштаваць яму жыцця.