Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


15.04.2026
Папа благаславіў краіны Афрыкі, над якімі пралятаў яго самалётПа традыцыі, Святы Айцец даслаў тэлеграмы кіраўнікам дзяржаў, праз якія праходзіў маршрут палёту. Ён заклікаў Божае благаслаўленне міру і згоды на народы афрыканскіх краін.

 

15 красавіка 2026 года Леў XIV пакінуў Алжыр і накіраваўся ў Камерун у межах апостальскага падарожжа ў Афрыку. Маршрут самалёта пралягаў праз паветраную прастору такіх краін, як Нігер, Чад і Нігерыя.

15.04.2026
Пасланне да кардыналаў: узмацніць місійную дзейнасць КасцёлаЛеў XIV накіраваў да кардыналаў пасланне, у якім падкрэсліў неабходнасць узмацнення місійнага вымярэння Касцёла і перадачы евангельскага паслання на ўсіх узроўнях.

 

Пантыфік перадаў кардыналам свае цёплыя і братэрскія віншаванні з нагоды Вялікадня і падзякаваў за ўдзел у студзеньскім кансісторыі, адзначыўшы высокую якасць дыскусій і плённы абмен думкамі ў групах. На яго думку, сабраныя матэрыялы будуць мець доўгатэрміновую каштоўнасць і стануць асновай для далейшага разважання і распазнавання.

14.04.2026
Алжырскае падарожжа Папы: дзень святога АўгустынаЛеў XIV праводзіць другі дзень у Алжыры, прысвяціўшы яго святому Аўгустыну. Ён наведвае старажытную Гіпону і памоліцца ў мясцовай базіліцы.

 

Падзеі аўторка 14 красавіка 2026 года сканцэнтраваны вакол Анабы, дзе Святы Айцец наведвае археалагічны комплекс і сустракаецца са сваімі сабратамі аўгустынцамі.

 

У другой палове дня ён узначальвае святую Імшу ў Базіліцы святога Аўгустына. Гэты дзень цалкам прысвечаны гістарычнай постаці, якую сам Леў XIV лічыць сваім духоўным айцом, называючы сябе яго "сынам".

13.04.2026

ВЫБРАНЫ НОВЫ ПАТРЫЯРХ ХАЛДЭЙСКАЙ КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ МАР ПАВЕЛ III НОНАУ нядзелю, 12 красавіка 2026 года, у Рыме біскупы Халдэйскай Каталіцкай Царквы выбралі біскупа Эміля Шымуна Нону новым патрыярхам Багдада Халдэйскай Каталіцкай Царквы ў Іраку і ва ўсім свеце. Ён прыме гэтую пасаду ад былога патрыярха кардынала Луіса Рафаэля Сако, які 10 сакавіка, пасля 13 гадоў служэння, падаў у адстаўку, прынятую Папам Львом XIV. Пасля абрання біскуп Эміль Шымун Нона прыняў новае імя і адгэтуль тытулуецца як «Яго Блаславенства Мар Павел III Нона, патрыярх Вавілонскі каталіцкіх халдэяў».

 

Халдэйская Каталіцкая Царква — гэта ўсходняя каталіцкая царква ўсходне-сірыйскага абраду, якая ўзнікла ў 1553 годзе на тэрыторыі Ірака (Месапатаміі) шляхам аддзялення ад Асірыйскай царквы Усходу (раней вядомай як «нестарыянская») і ўступлення ў поўную еднасць з Каталіцкай Царквой, захаваўшы пры гэтым сваю ўсходне-сірыйскую літургічную, тэалагічную і духоўную спадчыну. Халдэйская Царква і сёння выкарыстоўвае ў літургіі сіра-арамейскую мову, на якой размаўляў Ісус. Рэзідэнцыя гэтай Царквы, якая налічвае каля 600 000 вернікаў, знаходзіцца ў Багдадзе (Ірак), а яе вернікі пражываюць у Іраку, Іране, Сірыі, Ліване і ў значнай ступені ў дыяспары на ўсіх кантынентах.

10.04.2026

Перамога над нянавісцю: Пасха ў Базыліцы Гроба ПанаУ самым сэрцы Святога Горада, сярод рэха канфліктаў і болю, Лацінскі Патрыярх Ерузалема абвясціў Уваскрасенне Хрыста як адзіную сілу, здольную раззброіць чалавечыя сэрцы.


Велікоднае «Аллелюя» прагучала ў Базыліцы Гроба Пана ў атмасферы стрыманасці і вымушаных абмежаванняў. Нягледзячы на адсутнасць шматлікіх пілігрымаў і прадстаўнікоў дзяржаўных структур, кардынал П’ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Ерузалема, узначаліў урачыстую святую Імшу, ператварыўшы яе ў глыбокі аналіз сучаснай трагедыі Святой Зямлі.

7.04.2026

35-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адзначаць у Мінску13 красавіка 1991 года булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях савецкай улады, якая вяла барацьбу з рэлігіяй, і пераследу веры і Касцёла.


13 красавіка 2026 года ў 12.00 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі будзе цэлебравацца святая Імша з нагоды 35-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама аднаўлення колішняй Мінскай дыяцэзіі і Магілёўскай архідыяцэзіі ў выглядзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і новай Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

Узначаліць святую Імшу арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

6.04.2026
“Urbi et Orbi”: нельга заставацца абыякавымі і мірыцца са зломКрыж Хрыста нагадвае нам пра пакуты і боль, якія суправаджаюць смерць. Усе мы баімся смерці, і з-за гэтага страху адварочваемся ў іншы бок. Аднак мы не можам заставацца абыякавымі і мірыцца са злом, - сказаў Леў XIV.

 

У Вялікдзень, 5 красавіка 2026 года, Папа звярнуўся да горада Рыма і ўсяго свету з традыцыйным пасланнем і благаслаўленнем “Urbi et Orbi”.

4.04.2026

Хрыстос уваскрос - Χριστὸς ἀνέστη - Al Masih Qam // Уваскрослы Хрыстос прыносіць свету мір. Песні радасці гучаць і ў Святой Зямлі, у тым ліку з вуснах арабскіх хрысціян.

 

3.04.2026

Зварот Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага аб падтрымцы хрысціян на Святой ЗямліСтаршыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе зварот да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Беларусі, заахвочваючы іх падтрымаць ахвяраваннямі хрысціян, якія жывуць у Святой Зямлі.


Падтрымка хрысціян у Святой Зямлі


«Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго»
(Ян 13, 35)

30.03.2026

Тысячы дарослых прымуць хрост у Вялікую суботу. Нечаканыя даныя з ФранцыіУсяго 21 386 дарослых і падлеткаў прымуць хрост у Каталіцкай Царкве ў Вялікую суботу ў Францыі. За апошнія чатыры гады колькасць дарослых, якія просяць аб хросце, вырасла ў тры разы. Значна знізіўся ўзрост асоб, якія звяртаюцца па хрост. Вядома таксама, што стала прычынай навяртання.

 

Даныя прадставіў епіскапат Францыі. У Францыі будзе ахрышчана 13 234 дарослых і 8 152 падлеткі. Гэта аж на 20% больш, чым у мінулым годзе. Гэтыя лічбы паказваюць, што замацоўваецца тэндэнцыя, якая пачалася чатыры гады таму. Біскупы тады падкрэслівалі, што новая хваля навяртанняў не выклікана новай праграмай ці душпастырскім стылем. Яны бачылі ў гэтым хутчэй незаслужаны дар Божай ласкі.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.