Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа
<description>Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа</description>
Іарданія рыхтуе новыя праекты да Юбілею хросту Езуса
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->У Іарданіі працягваецца падрыхтоўка да 2000-годдзя хросту Езуса, які традыцыйна звязваюць з месцам Аль-Махтас на беразе Ярдана.
У 2030 годзе адзначаць 2000 гадоў ад традыцыйна прынятай даты хросту Езуса Янам Хрысціцелем. Паводле традыцыі, гэтая падзея адбылася ў месцы, якое сёння знаходзіцца на тэрыторыі Аль-Махтас у Іарданіі.
Папа: блізкасць да пажылых людзей, ахвяр войнаў і пажараў
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->Леў XIV заклікаў маліцца за народы, якія пакутуюць ад вайны, павіншаваў мараніцкіх католікаў з беатыфікацыяй Патрыярха Эліяса Хоаэка, выказаў блізкасць ахвярам пажараў у Францыі і Іспаніі і пажылым людзям.
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ў Кастэль-Гандольфа, якая прайшла 26 ліпеня 2026 года, Пантыфік заўважыў, што днём раней ў Ліване быў абвешчаны благаслаўлёным Эліяс Хоаэк, Патрыярх Антыяхійскі Мараніцкай Царквы ў 1899-1931 гадах і заснавальнік Кангрэгацыі мараніцкіх сясцёр Святой Сям’і.
Папа Леў XIV: летні адпачынак – нагода паглыбіць веру і служыць бліжнім
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->На старонках новага нумара ватыканскага часопіса “Piazza San Pietro” Папа Леў XIV адказаў на ліст чытача з Рыма, які спытаўся, як умацаваць веру падчас адпачынку.
Пантыфік заўважыў, што ў летні час яго думкі найперш скіроўваюцца “да бедных і ўсіх тых, хто не можа дазволіць сабе нават кароткага адпачынку, бо абцяжараны самымі рознымі жыццёвымі праблемамі”.
20 ліпеня - свята прарока Іллі
<!--TBegin--><!--TEnd-->Святы прарок Ілля займае выключнае месца ў гісторыі збаўлення як адзін з найвялікшых прарокаў Старога Запавету. Яго імя, якое азначае «Госпад — мой Бог», дакладна адлюстроўвае сутнасць яго місіі: быць непахісным сведкам адзінага і праўдзівага Бога ў часы, калі народ Ізраіля схіляўся да ідалапаклонства.
Жыццё Іллі — гэта шлях глыбокай веры, выпрабаванняў і блізкасці да Бога. Ён з’яўляецца ў Святым Пісанні раптоўна, як чалавек, які цалкам адданы Божай волі. Яго служэнне было адзначана як вялікімі цудамі, так і момантамі глыбокага духоўнага ачышчэння. 
13 ліпеня - успамін блаславёнай мучаніцы Мар'яны (Бярнацкай)
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска Мар’яну Бярнацкую, якая паходзіла з сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. 13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў яе блаславёнай.]]></description>
ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ
<!--TBegin--><!--TEnd-->У НЯДЗЕЛЮ - 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай узадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ - сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар'яна Бярнацкая (+13.07.1943), Росіцкія Мучанікі (+1943). 
На Боскай Літургіі прысутнічалі прадстаўнікі Полацкага райвыканкама - а таксама - працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Манс. Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж, якія ў гэты нядзельны дзень - як паломнікі - наведвалі храмы Полацка: сабор св. Сафіі, манастыр св. Еўфрасінні, касцёл св. муч. Андрэя Баболі (дзе ўшанавалі яго мучаніцкі подзвіг).
КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў ІРАКУ
<!--TBegin--><!--TEnd-->Халдэйская Каталіцкая Царква (Патрыярхат Багдаду), Сірыйская Каталіцкая Царква (заходне-сірыйскага абраду), Армянская Каталіцкая Царква, Грэка-мельхіцкая Царква (візантыйскага абраду), парафіі лацінскага абраду.
Большасць католікаў у Іраку належаць да Халдэйскай Каталіцкай Царквы, якая прытрымліваецца халдэйскага абраду (усходне-сірыйскай традыцыі). Вернікі гэтага абраду складаюць прыблізна 80% хрысціянскага насельніцтва краіны. Іх першаіерархам з'яўляецца Халдэйскі патрыярх Багдаду - Мар Павел ІІІ (Нона). Гэтая супольнасць выкарыстоўвае варыянт арамейскай мовы — мовы, на якой гістарычна размаўляў Ісус, — у якасці літургічнай мовы. Акрамя халдзейскай большасці, у краіне існуюць каталіцкія меншасці, якія належаць да іншых абрадаў.
Папа Леў XIV у відэапасланні звярнуўся да маладых вернікаў у Іраку
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->Леў XIV скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў сустрэчы каталіцкай моладзі, якая праходзіць у Іраку, і заклікаў іх стаць сведкамі надзеі і міру сярод цяжкасцей. 
Папа прывітаў удзельнікаў Моладзевай сустрэчы ў Анкаве – "Ankawa Youth Meeting", якая праходзіць у Эрбільскай архідыяцэзіі з 8 па 11 ліпеня 2026 года. Маладыя людзі прыбылі з розных частак Ірака, каб сабрацца ў атмасферы веры і еднасці. Галоўнай тэмай сёлетняга форуму стала місія. Пантыфік нагадаў, што моладзь – гэта не толькі будучыня, але і сучаснасць Касцёла. Нават у цяжкіх абставінах яна паклікана несці ў свеце святло Хрыста.
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Кшыштаф Сэрока прызначаны на новую пасаду ў Ватыкане
<!--TBegin--><!--TEnd-->Мансіньёр Кшыштаф Сэрока, які на працягу апошніх трох гадоў служыў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прызначаны на новую пасаду ў дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Цяпер ён накіраваны ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Ватыкане.
Кшыштаф Сэрока з’яўляецца ўраджэнцам Элкскай дыяцэзіі ў Польшчы, святарскае пасвячэнне атрымаў у 2010 годзе. З 2010 па 2013 год служыў у парафіі святога Казіміра Каралевіча ў Гіжыцку (Варміньска-Мазурскае ваяводства ў Польшчы).
Евангелле і сям’я: вызначаны тэмы вялікай ватыканскай сустрэчы
<description><![CDATA[<!--TBegin--><!--TEnd-->У Ватыкане апублікавалі “Тэматычны шлях” сустрэчы Льва XIV з прадстаяцелямі Усходніх Цэркваў і старшынямі біскупскіх канферэнцый свету, запланаванай на кастрычнік 2026 года.
Генеральны сакратарыят Сіноду і Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця 6 ліпеня 2026 года апублікавалі сумесную заяву і адпаведны “Тэматычны шлях”. Гэты рабочы дакумент прызначаны для падрыхтоўкі і правядзення сустрэчы, якую Папа склікае ў Ватыкане.