Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці ў Кракаве
ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці ў Кракаве30.09.2011. |
1 кастрычніка 2011 г. у Кракаве (Польшча) распачынаецца ІІ Сусветны кангрэс Божай Міласэрнасці. У працы форуму, які працягнецца да 5 кастрычніка, Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Афіцыйную дэлегацыю БГКЦ узначальвае Архім. Сяргей Гаек. У Кангрэсе ўдзельнічае таксама малая грэка-каталіцкая пілігрымка Парафіі Хрыста Чалавекалюбца (Хрыста Міласэрнага) з Маладзечна і 3 беларускіх грэка-каталіцкіх святароў. Урачыстае адкрыццё кангрэса ўзначаліць Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш. У межах форуму ўдзельнікі наведаюць канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенаў і Вадавіцы (горад, у якім нарадзіўся Караль Вайтыла). Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |