
15 студзеня ў Селютскім доме-інтернаце, што пад Віцебскам, ў рамках рэалізацыі акцыі “Св. Мікалай ідзе да дзяцей” адбыўся святочны вечар для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і састарэлых. Мерапрыемства было праведзена валанцёрамі руху св. Мікалая грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова на чале з айцом Зміцерам Грышанам сумесна з валанцёрамі рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа на чале з ксяндзом Андрэем Каліцякам SDS. Пад час правядзення вечару моладзь падрыхтавала цікавую музычную, конкурсную і забаўляльную праграму, а таксама, салодкія падарункі, якія карыстаюцца вялікім попытам сярод насельнікаў інтернату. Як адзначылі арганізатары акцыі, існуе рэальная неабходнасць міжпарафіяльнага супрацоўніцтва ў справе розвітку дабрачыннага служэння і акцыя стала добрым таго прыкладам.
а. Аляксандр Шыбека