Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў Расонах
Асвячэнне касцёла ў гонар св. Язафата ў Расонах21.09.2010. |
|
У гэты дзень адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла ў гонар св. Язафата (Кунцэвіча), Архібіскупа Полацкага, які будаваўся больш пяці год. Па запрашэнні настаяцеля Расонскай парафіі а. Вячаслава Барка ва ўрачыстасці ўдзельнічаў душпастыр Полацкай грэка-каталіцкай парафіі Святапакутніка Язафата. Варта адзначыць, што святкаванне адбылоса у бліжайшыя дні пасьля даты 16 верасня, калі паводле жывой на Віцебшчыне старой, уніяцкай традыцыі, прыпадае ўспамін св. Язафата. Адметнасцю і ўпрыгожаннем касцёла з’яўляюцца фрэскі, выкананыя па ўзору славутых падуанскіх фрэсак вядомага мастака Джотта. Аўтар фрэсак у расонскай святыні — мастак Уладзімір Кандрусевіч. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |