Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПАРАФІЯЛЬНАЕ СЬВЯТА Ў ЛІДЗЕ
ПАРАФІЯЛЬНАЕ СЬВЯТА Ў ЛІДЗЕ17.09.2010. |
|
Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў Лідзе сьвяткуе памяць свайго нябеснага Апякуна 16 верасьня, паводле старой традыцы. Учора адзначала яна сваё парафіяльнае сьвята. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая Боская Літургія, якую ўзначаліў адміністратар парафіі а. Андрэй Буйніч. З казаньнем да прысутных зьвярнуўся ераманах Антон (Нікалаеў), беларускі рэдэмтарыст усходняга абраду. У сваім казаньні а. Антон зьвярнуў увагу слухачоў на неабходнасьць насьледваць сьвятога Язафата ў яго руплівым абвяшчэньні Ісуса Хрыста і вернасьці Евангельлю. Вернікі маліліся да сьвятога Язафата пра ласку плённага сьвяткаваньня 280-х угодкаў каранаваньня Жыровіцкай Іконы Багародзіцы, для якой сьвяты Язафат пабудаваў Усьпенскі сабор у Жыровічах. Вярнуцца назад |