Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Распачаўся Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010»
Распачаўся Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010»8.09.2010. |
|
На святой Імшы таксама прысутнічалі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў спадар Леанід Гуляка, кіраўнік Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта спадарыня Ала Рабіцава, прадстаўнікі дэлегацыі Глыбоцкага раёна. Мітрапаліт падкрэсліў, што прадстаўнікі хрысціянскіх СМІ самі павінны жыць паводле нормаў хрысціянскай маралі і «не захапляцца паліткарэктнасцю адносна хрысціянскіх каштоўнасцяў». Па словах іерарха, важна, каб яны маглі «распавядаць пра вечныя каштоўнасці, маглі сказаць сучаснаму чалавеку пра сэнс жыцця, адказаць на выклікі часу і хвалюючыя яго пытанні ў адпаведнасці з навучаннем Касцёла, а таксама былі здольныя абараніць каштоўнасці сям’і, несці адказнасць за выхаванне новага пакалення, маральную чысціню, устрыманасць ад перадсужэнскага сексуальнага жыцця». Пасля літургіі адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Прадстаўнікамі дэлегацыі Глыбоцкага раёна, якія прыбылі ў Мінск на адкрыццё фестывалю, было адзначана, што для жыхароў Глыбоччыны «Magnificat» стаў сапраўднай падзеяй, з’явай у культурным і духоўным жыцці, якой яны заўсёды з нецярпеннем чакаюць. «„Magnificat“ — гэта месца сустрэчы людзей, аб’яднаных адной справай, адной ідэяй. Гэта фестываль дабрыні, справядлівасці, аптымізму, мудрасці, веры і надзеі», — было падкрэслена прадстаўніком дэлегацыі Глыбоцкага раёна. На заканчэнне Мітрапаліт падзякаваў прадстаўнікам Праваслаўнай Царквы і іншых хрысціянскіх канфесій, якія прымаюць удзел у фестывалі. Іерарх выказаў надзею, што гэтае мерапрыемства, якое накіравана на перадаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў, стане сапраўдным праслаўленнем Бога. Фота Аляксандры Шчыглінскай Вярнуцца назад |