7 верасьня 2010 распачынаецца фестываль хрысьціянскіх фільмаў "MAGNIFICAT'2010". У конкурснай праграме фестываля бяруць удзел больш за 40 аўтарскіх прац - дакументальных фільмаў, анімацыйных стужак, тэлеперадач. Сярод іх і фільм пра жыцьцё і сьмерць Экзарха Леаніда Фёдарава, кіраўніка рускай Грэка-каталіцкай Царквы пачатку ХХ стагоддзя. Выкарыстаны відэаматэрыялы візітацыі Папы Яна Паўла ІІ ва Украіну і ўслаўленьня ім Экзарха Фёдарава. Як вядома, экзарх Леанід Фёдараў (блаславёны сьвятамучанік) акрамя Расіі нёс пэўны час пастырскае служэньне ў Магілёве. Запрашаем на прагляд гэтага цікавага фільма. Фільм пачнецца ў 18:28 у Чырвоным касьцёле.