Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі”
“Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі”7.01.2010. |
|
Шчыра віншуем са Сьвятам Раства Хрыстовага нашых братоў – грэка-католікаў Украіны ды ўсіх грэка-католікаў, хто сьвяткуе паводле юліянскага календара. Віншуем усіх наведвальнікаў нашага сайта. Віншуем нашых братоў – вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія адзначаюць Раство Хрыстова 7 студзеня. Няхай сьвятло Божай Праўды, што зьзяе з Віфлеему, прасьвятляе ўсіх людзей добрай волі. І няхай малітвы Жыровіцкай Маці Божай, шанаванай вернікамі Беларусі і Ўкраіны, спадарожнічаюць усім у Новым 2010 Годзе. Усім наведвальнікам сайта www.svjazep.org жадаем вялікага супакою сэрца, радасьці і надзеі. Хрыстос нарадзіўся – Яго славім! Вярнуцца назад |