Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ ЗА СЬВЯТОЙ ПАМЯЦІ ВЕРУ РЫЧ
ЗАЎПАКОЙНАЯ ЛІТУРГІЯ ЗА СЬВЯТОЙ ПАМЯЦІ ВЕРУ РЫЧ29.12.2009. |
|
Спадарыня Вера ціха адышла да Бога каля нядзелі 20 сьнежня ў сваім дому, да самага апошняга дня захаваўшы лучнасьць з Беларусьсю і Беларускай Царквой. Вядомая паэтка, перакладчыца, культурны дзеяч і проста цудоўны чалавек нарадзілася 73 гады таму ў Лёндане. Зацікавіўшыся Беларусьсю яна вывучыла беларускую мову і ўжо ва ўзросьце 21 года друкуе першы з вялікага шэрагу ейных перакладаў з беларускай на ангельскую мову. Пасьпела яна шмат: пераклады Купалы і Коласа, Цёткі і Багдановіча, Арсеньневай і Геніюш, "Пінскай шляхты" ды "Тараса на Парнасе" ды шматлікіх іншых беларускіх аўтараў і твораў, не забываючы друкаваць свае ўласныя зборнікі цудоўных вершаў. Над перакладамі яна працавала да апошняга, працуючы ў апошнія дні над кнігай Уладзіміра Арлова, якую так і не пасьпела скончыць, як, уласна, і "Новую зямлю"... Дзякуючы ейным візітам на Беларусь шмат хто меў магчымасьць пазнаёміцца з ёю асабіста, тым больш што яна заўжды была адкрытай на людзей і на новыя знаёмствы... Мы цешымся, што пры апошім сваім візіце ў Менску спадарыня Вера Рыч была госьцем і нашае Парафіі Праведнага Язэпа. Памяць аб ёй застанецца ў нашых сэрцах і, у асаблівы спосаб, у нашых малітвах да Нябеснага Валадара і Госпада нашага за блаславёны супачын яе душы. а.Алесь Аўдзяюк Вярнуцца назад |