Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > ПАД ПАКРОВАМ БАГАРОДЗІЦЫ
ПАД ПАКРОВАМ БАГАРОДЗІЦЫ7.10.2009. |
|
Сьвята Пакрову Багародзіцы традыцыйна зьяўляецца днём малітвы за семінарыстаў БГКЦ. У гэтым годзе вернікі маліліся і складалі ахвяраваньні на патрэбы семінарыстаў у нядзелю 4 кастрычніка 2009 г. У чацьвер, 1 кастрычніка 2009 г., а. Алесь Аўдзеюк прысутнічаў на Адкрыцьці Новага навучальнага году ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Драгічыне (дзе калісьці сам навучаўся). Гэта была для яго нагода саслужыць з Высокадастойным Біскупам Драгічынскім Уладыкам Антонам Пацыфікам Дыдычам і перадаць яму падзяку за гасьціну, якую ён дае нашым семінарыстам. Сёлета ў Семінарыі ў Драгічыне навучаюцца Зьміцер Бяланаў і Андрэй Русін. У суботу, 3 кастрычніка 2009 г., грэка-каталіцкія студэнты, што навучаюцца ў Рыме, маліліся перад іконай Маці Божай Жыровіцкай, якая ўшаноўваецца ў царкве сьвятых Сяргея і Вакха. Акафіст да Багародзіцы – з просьбай аб малітоўнай падтрымцы – узначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей. У новым акадэмічным годзе ў Рыме будзе навучацца 5 студэнтаў БГКЦ з Беларусі. Семінарысты ва Ўкраіне пачынаюць акадэмічны год раней. Напярэдадні новага навучальнага году – 29 жніўня 2009 г. – Архімандрыт Сяргей маліўся з Уладыкамі Кір Уладзімірам (Війтышыным) і Кір Сафронам (Мудрым) у Івана-Франкоўску. Візіт Апостальскага Візітатара БГКЦ у Івана-Франкоўск даў таксама магчымасьць абмеркаваць розныя асьпекты супрацоўніцтва, асабліва ў сферы адукацыі. У Івана-Франкоўску сёлета навучаецца 1 адзін семінарыст – Аляксей Філіпенка. Я. А. Вярнуцца назад |