Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > «Прыклад вернасці Хрысту»: у Мёрах адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі

«Прыклад вернасці Хрысту»: у Мёрах адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі


13.11.2026.

«Прыклад вернасці Хрысту»: у Мёрах адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі11 лістапада 2026 г., ва ўспамін святога біскупа Марціна Турскага, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах сабраў святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі.

 

Святую Імшу ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Удзел у сустрэчы ўпершыню прыняў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Лявонцій Тумоўскі, які паходзіць з Полацка.


У сваёй гаміліі біскуп Алег звярнуўся да жыццёвага шляху двух святых, чые ўспаміны прыпадаюць на гэтыя дні: святых Марціна Турскага (11 лістапада) і Язафата Кунцэвіча (12 лістапада). Іерарх падкрэсліў, што хоць яны жылі ў розныя часы, але і сёння застаюцца прыкладам для кожнага святара. Асабліва кранальна гучалі словы пра рысы святога Марціна, які ўмеў бачыць вобраз Божы ў іншым чалавеку, не паддавацца ментальнасці гэтага свету, абуджаць давер да Бога і прысвячаць сваё жыццё паяднанню паміж людзьмі.

 

Паводле Catholicnews.by Марына Сінкевіч, тэкст; Леанід Юрык, фота


Вярнуцца назад