Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > СУСТРЭЧА БІСКУПАЎ УСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ 2026
СУСТРЭЧА БІСКУПАЎ УСХОДНІХ КАТАЛІЦКІХ ЦЭРКВАЎ 2026Учора, 12:22. |
|
Каля 50 біскупаў, святароў і дыяканаў сабраліся разам для супольнай малітвы, дыялогу і разважанняў пра душпастырскае жыццё сваіх Цэркваў у год, які мае асаблівае значэнне для санктуарыя ў Марыяпоч: гэта 330-я гадавіна таго, як цудатворная Ікона Багародзіцы ўпершыню праліла слёзы.
Сёлетняя сустрэча вяртае іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы ў тое самае месца, дзе зарадзілася гэтая ініцыятыва. У 1997 годзе біскуп Сілард Керэстэш арганізаваў першую Сустрэчу іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE), а заключная Боская Літургія была адслужана ў Марыяпочы. З таго часу сустрэча стала штогадовай падзеяй, якая дае іерархам магчымасць дзяліцца радасцямі і цяжкасцямі сваіх Цэркваў, а таксама абмяркоўваць агульныя душпастырскія выклікі сучаснасці.
Галоўная тема сёлетняй Сустрэчы: Місіянерская фармацыя ва ўсходніх каталіцкіх Цэрквах "sui iuris", катэхізацыя, містагогія, перадача веры і ўмацаванне ўсходняй ідэнтычнасці ў дыяспары.
Вярнуцца назад |