Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Леў XIV павіншаваў яўрэйскую супольнасць Рыма са святамі

Леў XIV павіншаваў яўрэйскую супольнасць Рыма са святамі


Учора, 13:23.

Леў XIV павіншаваў яўрэйскую супольнасць Рыма са святамі11 верасня 2026 года Святы Айцец накіраваў віншавальную тэлеграму галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда дзі Сэньі з нагоды яўрэйскіх святаў Рош Ха-Шана, Ём-Кіпур і Сукот.

 

“Жадаю звярнуцца да Вас і да ўсёй дарагой рымскай яўрэйскай супольнасці з маімі самымі шчырымі пажаданнямі з нагоды ўрачыстых святаў, якія Вы рыхтуецеся адзначаць”, - гаворыцца ў пасланні Папы.

 

“Жадаю, каб гэтыя святы сталі часам шчодрых благаслаўленняў ад Усявышняга і нагодай для радасці: каб надыход Рош Ха-Шана прынёс з сабой абяцанне спакойнага абнаўлення і радасць спрыяльнага пачатку; каб святая цішыня Ём-Кіпур стала нагодай для міру і ўнутранага святла; каб свята Сукот было напоўнена радасцю, удзячнасцю і супольным святкаваннем”, - напісаў Пантыфік.

 

“Пацвярджаючы сваю павагу і павагу ўсяго Касцёла, прашу Вечнага, каб Ён дазволіў нам узрастаць ва ўзаемным сяброўстве – у нашым горадзе Рыме і ва ўсім свеце”, - завяршыў сваё пасланне Леў XIV.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


Вярнуцца назад