"За горад наш і за людзей, што жывуць у ім, Госпаду памолімся".
Вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій – у рамках малітоўнага Triduum 10-11-12 верасня 2026 года – узгадваюць жыхароў шматканфесійнага горада Мінска, якія на працягу стагоддзяў стваралі яго багатую духоўную, культурную ды матэрыяльную спадчыну.
Дзякуем Богу, што ў Незалежнай Беларусі можам у старажытным горадзе Мінску несці духоўнае ды сацыяльнае служэнне нашым суграмадзянам.
Росквіт горада Мінска - духоўны, культурны і матэрыяльны - даручаем Ісусу Хрысту і Заступніцтву Багародзіцы,
Якую Мінск ушаноўвае на свяім гербе.
СУБОТА - 12 верасня 2026: літургічны Ўспамін Найсвяцейшага Імя Блаславёнай Дзевы Марыі (Memoria Sanctissimi Nominis Beatissimae Virginis Mariae).
Гэта тытулярнае свята катэдральнага касцёла ў Мінску.
На святочнай св. Імшы ў 12:00 гадз. молімся за горад Мінск і за яго жыхароў.