Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Будслаў 2026: Праграма парафіяльнай урачыстасці і Будслаўскага фэсту (+плакат)

Будслаў 2026: Праграма парафіяльнай урачыстасці і Будслаўскага фэсту (+плакат)


1.07.2026.

Будслаў 2026: Праграма парафіяльнай урачыстасці і Будслаўскага фэсту (+плакат)Плануецца, што сёлетні Будслаўскі фэст у Нацыянальным марыйным санктуарыі распачнецца на наступны дзень пасля традыцыйнай парафіяльнай урачыстасці. Такім чынам, урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць з 2 па 4 ліпеня пад дэвізам: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць».


У гэтым годзе адзначаецца 35-годдзе аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму галоўным дэвізам на ўрачыстасці ў Будславе былі абраныя словы: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць», якія з'яўляюцца адлюстраваннем мэты сёлетняга святкавання: годна праславіць Бога, дзякуючы Яму за дар адраджэння Касцёла, аддаць пад асаблівую апеку Маці Божай сябе і сваіх блізкіх і выразіць гатоўнасць трываць у веры і супольнасці Касцёла да канца жыцця.

 

Таксама ў аб'яўленым у Касцёле Годзе святога Францішка праграма ўключае ў сябе разважанні і малітвы праз заступніцтва гэтага святога.

 

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Да гэтай падзеі вернікі рыхтаваліся праз 9 дзён Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».

 

Праграма фэсту

 

2 ліпеня (чацвер) парафіяльная ўрачыстасць

  • 12.00 святая Імша з удзелам Мінскага катэдральнага капітула,
  • 18.00 святая Імша.

3 ліпеня (пятніца)

  • 14.00-17.00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў,
  • 18.00 святая Імша з удзелам пілігрымаў,
  • 20.00 Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
  • 20.30 Марыйныя нешпары,
  • 21.00 Крыжовы шлях,
  • 22.00 Моладзевая праграма: «Моладзь да моладзі са святым Францішкам Асізскім»,
  • 23.30 Працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

4 ліпеня (субота)

  • 0.00 святая Імша,
  • 2.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
  • 6.00 Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы пры галоўным алтары святыні,
  • 7.00 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
  • 8.00 святая Імша ў базыліцы,
  • 9.00 Фацімскі ружанец,
  • 9.45 Прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем» — дар Касцёлу да 35-годдзя аднаўлення яго структур,
  • 10.30 аднаўленне сужэнскіх абяцанняў з нагоды 35-годдзя шлюбу (1991 год),
  • 11.30 святая Імша,
  • Акт прысвячэння Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста Мінска-Магілёўскай мітраполіі,
  • Эўхарыстычная працэсія.

 

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

 

  • Плакат урачыстасцей у Будславе з праграмай святкавання для спампоўвання ў фармаце .JPG>>> і .PDF>>>
Паводле Catholic.by

Вярнуцца назад