Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Ікона Жыровіцкай Багародзіцы перададзена ў дар візантыйска-каталіцкай царкве святога Яна Залатавуснага ў Бары
Ікона Жыровіцкай Багародзіцы перададзена ў дар візантыйска-каталіцкай царкве святога Яна Залатавуснага ў Бары15.06.2026. |
|
(Слонімская копія была падрыхтавана для каранацыі Абраза папскімі каронамі, што адбылося ў Жыровіцкім манастыры 19 верасня 1730 года). Залатыя кароны былі асвячаныя ў 1726 годзе (300 гадоў таму) Папам Бенедыктам XIII, які нарадзіўся ў горадзе Гравіна, недалёка ад Бары.
Перадача Іконы ў дар стала духоўным прыпынкам на «шляху міласэрнасці», распачатым на Сусветным апостальскім кангрэсе міласэрнасці ў Вільні. Перад Боскай Літургіяй мела месца кароткая міжхрысціянская малітва ў базіліцы св. Мікалая, каля алтара з яго мошчамі. Затым Літургію ў храме св. Яна Залатавуснага ўзначаліў архімандрыт Сяргей у саслужэнні мясцовага прэзбітара Антонія Калізі.
Боская Літургія прайшла ў духу падзякі Богу за хрысціян Апуліі (з гарадоў Бары, Гравіна і іншых), якія ў мінулым аказвалі шматбаковую дапамогу ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, асабліва гасціну беларускім дзецям, для якіх італьянскае сонца і мора былі вельмі гаючымі. Некаторыя з ініцыятараў той дапамогі (лекары) прысутнічалі на Боскай Літургіі.
Паводле тэлеграм-канала "Грэка-католікі Беларусі" Вярнуцца назад |