Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Леў XIV прыбыў у Мадрыд: першыя крокі на іспанскай зямлі

Папа Леў XIV прыбыў у Мадрыд: першыя крокі на іспанскай зямлі


6.06.2026.
Папа Леў XIV прыбыў у Мадрыд: першыя крокі на іспанскай зямліЛеў XIV прыляцеў у Мадрыд, адкуль распачне сваё сямідзённае апостальскае падарожжа ў Іспанію. Гаворка ідзе пра першы папскі візіт у гэтую краіну за апошнія пятнаццаць гадоў.

 

Самалёт “Airbus A320” італьянскай авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Адольфа Суарэса 6 чэрвеня 2026 года ў 10.12 па мясцовым часе.

Святога Айца сустракалі кароль Філіп VI і каралева Летыцыя, а таксама прэм’ер-міністр краіны Пэдра Санчэс. На цырымоніі прысутнічалі арцыбіскуп Мадрыда, кардынал Хасэ Коба Кана, і арцыбіскуп П’ера П’ёпа, нунцый у Іспаніі і Андоры.

 

Леў XIV прайшоў у суправаджэнні каралеўскай пары ў будынак аэрапорта. Там яго чакалі сем’і з дзецьмі, якія трымалі ў руках іспанскія сцяжкі. Папа цёпла прывітаў іх.

 

Пасля кароткай прыватнай размовы з іспанскімі дзяржаўнымі лідарамі Пантыфік накіраваўся на аўтамабілі ў каралеўскі палац, дзе пройдзе афіцыйная цырымонія прывітання. Пасля яе Папа звернецца з прамовай да іспанскіх уладаў, палітыкаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дыпламатаў.

 

Аляксандр Панчанка – Vatican News


Вярнуцца назад