Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ВіНШАВАННі ГРЭКА-КАТАЛІКОЎ БіСКУПУ АЛЯКСАНДРУ КАШКЕВіЧУ

ВіНШАВАННі ГРЭКА-КАТАЛІКОЎ БіСКУПУ АЛЯКСАНДРУ КАШКЕВіЧУ


2.06.2026.

ВіНШАВАННі ГРЭКА-КАТАЛІКОЎ БіСКУПУ АЛЯКСАНДРУ КАШКЕВіЧУ+

АРХІМАНДРЫТ СЯРГЕЙ (Гаек)

Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі

 

№ 26.055 Мінск, 30.05.2026

 

Найвялебнаму Біскупу Сеньёру

Аляксандру Кашкевічу

ГРОДНА

 

Найвялебны Уладыка Аляксандр!

 

Ад імя ўсіх грэка-каталікоў Беларусі, і асабліва грэка-каталікоў Гарадзеншчыны, віншуем Вас з 50-годдзем святарскіх свячанняў і 35-годдзем біскупскай сакры.

 

Напрацягу 30 год Вашага архіпастырскага служэння на чале Гродзенскай дыяцэзіі вернікі і духавенства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы адчувалі Вашую падтрымку, неаднаразова Вы аказвалі дапамогу нашым супольнасцям і святарам. Дзякуем Вам, Уладыка, за магчымасць маліцца ў рыма-каталіцкіх святынях падчас шматлюдных святкаванняў, урачыстага здзяйснення Святых Тайнаў і ў іншых патрэбах.

 

З асаблівай цеплынёй згадваем супольнае святкаванне ўрачыстасці Сятога Язафата, архібіскупа Полацкага, у 2006 годзе, калі каталікі абодвух абрадаў начале з Вамі маліліся разам у капліцы парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў гарадзенскім раёне Дзевятоўка. Гэта быў адзін з важных момантаў, які сведчыць, што рыма- і грэка-каталікі жывуць на Гарадзеншчыне ў сапраўднай братэрскай сулучнасці.

 

Мы таксама ўдзячны Вам за пашырэнне культу Барунскага і Жыровіцкага (яго слонімскай копіі) абразоў Маці Божай, адвеку шанаваных грэка-каталікамі. У апошнія дзесяцігоддзі гэтамі святынямі апякуюцца рыма-каталіцкія святары.

 

Жадаем Вам Божага блаславення ў Вашым сённяшнім служэнні, апекі Маці Божай Вострабрамскай – Маці Міласэрнасці – ды ласкі Духа Святога!

 

На многія леты!

 

+Архімандрыт Сяргей (Гаек),

Апостальскі адміністратар

для грэка-католікаў у Беларусі

 

айцец Андрэй Крот, протапрэзбітар

Заходняга дэканата БГКЦ


Вярнуцца назад