Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа благаславіў краіны Афрыкі, над якімі пралятаў яго самалёт

Папа благаславіў краіны Афрыкі, над якімі пралятаў яго самалёт


15.04.2026.
Папа благаславіў краіны Афрыкі, над якімі пралятаў яго самалётПа традыцыі, Святы Айцец даслаў тэлеграмы кіраўнікам дзяржаў, праз якія праходзіў маршрут палёту. Ён заклікаў Божае благаслаўленне міру і згоды на народы афрыканскіх краін.

 

15 красавіка 2026 года Леў XIV пакінуў Алжыр і накіраваўся ў Камерун у межах апостальскага падарожжа ў Афрыку. Маршрут самалёта пралягаў праз паветраную прастору такіх краін, як Нігер, Чад і Нігерыя.

 

Пакідаючы Алжыр, Пантыфік накіраваў прэзідэнту Абдэльмаджыду Тэбуну тэлеграму, у якой выказаў глыбокую ўдзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя падчас візіту. Ён запэўніў кіраўніка краіны і алжырскі народ у сваіх малітвах і заклікаў на іх Божае благаслаўленне міру і радасці.

 

Звяртаючыся да прэзідэнта Нігера Абдурахмана Чыані, Папа запэўніў яго ў малітве аб тым, каб Усявышні благаславіў народ яго краіны сілай і згодай.

 

У пасланні да кіраўніка Чада Махамата Ідрыса Дэбі Ітна, Святы Айцец пажадаў яму і яго суграмадзянам Божага благаслаўлення прымірэння і адзінства.

 

У тэлеграме на імя прэзідэнта Нігерыі Болы Ахмеда Цінубу Пантыфік запэўніў у сваіх малітвах і з радасцю заклікаў для народа яго краіны Божае благаслаўленне мудрасці і адзінства.

 

Марыя Валодзіна - Vatican News


Вярнуцца назад