Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі.
8 лютага адыйшоў у вечнасць біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай у гэты дзень ён яшчэ адпраўляў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле.
Затым яму стала блага, іерарха даставілі ў рэанімацыю, але ў хуткім часе ён пайшоў з жыцця.
Біскупу Казіміру было 80 гадоў, свой апошні дзень нараджэння ён адзначаў 5 траўня 2025 году. Ён быў найстарэйшым каталіцкіх біскупам Беларусі.