Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа прыняў маладых праваслаўных святароў і манахаў

Папа прыняў маладых праваслаўных святароў і манахаў


5.02.2026.

Папа прыняў маладых праваслаўных святароў і манахаўЗьвяртаючыся да маладых праваслаўных сьвятароў і манахаў, якія прыехалі ў Рым для знаёмства з папскімі акадэміямі і дыкастэрыямі Рымскай курыі, і цытуючы патрыярха Атэнагора, Папа Леў XIV заклікаў вучыцца “раззбройваць саміх сябе”. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра адмову ад жаданьня заўсёды быць правым і ад апраўданьня сябе праз дыскрэдытацыю іншых. Гэта найбольш суровы ўнутраны фронт – перамога над сваёй прадузятасьцю, якая адкрывае шлях да сапраўднай любові.

 

Калі мы ліквідуем унутраныя перашкоды і раззброім нашыя сэрцы, мы зможам больш шчыльна супрацоўнічаць і ўмацоўваць сувязі адзінства ў Хрысьце. Паводле словаў Сьвятога Айца, еднасьць хрысьціянаў зьяўляецца неабходнай закваскай для міру на зямлі і ўсеагульнай згоды.

 

Папа падкрэсьліў, што «гістарычныя і культурныя адрозьненьні паміж нашымі Цэрквамі складаюць цудоўную мазаіку нашай супольнай хрысьціянскай спадчыны, якую ўсе можам цаніць. Адначасова мы павінны працягваць падтрымліваць адзін аднаго, каб мы маглі ўзрастаць у нашай супольнай веры ў Хрыста, які зьяўляецца галоўнай крыніцай нашага супакою».

 

Паводле тэлеграм-канала "Гэка-католікі Беларусі" / https://www.vaticannews.va/


Вярнуцца назад