Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Калядны заклік Цэркваў Ерусаліма
Калядны заклік Цэркваў Ерусаліма23.12.2025. |
|
Тэкст адкрываецца спасылкай на Пасланне да Габрэяў: «Маючы вакол сябе безліч сведкаў, скінем з сябе ўсялякі цяжар і грэх, які лёгка аблытвае нас, і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Ісуса, пачынальніка і завяршальніка веры». Хрысціянскія лідары заклікаюць вернікаў заставацца стойкімі ў надзеі нават у хвіліны найвялікшых цярпенняў.
У цэнтры паслання знаходзіцца значэнне Уцелаўлення Хрыста ў Бэтлееме, прадстаўленае як знак надзеі, якая нараджаецца ў самым сэрцы чалавечай безабароннасці. Як і пастухоў у калядную ноч, сёння евангельскае пасланне заклікае ўсіх людзей не паддавацца страху і адчаю.
Патрыярхі вітаюць спыненне агню, якое дазволіла многім супольнасцям больш свабодна святкаваць урачыстасці, але таксама перасцерагаюць ад рызыкі «прывіднага міру», прыводзячы словы прарока Ярэміі: «“Супакой, супакой”, хаця супакою няма». Згодна з пасланнем, нягледзячы на зацішша, на Святой Зямлі і ў суседніх краінах працягваюцца акты гвалту, гінуць людзі, адбываецца парушэнне свабод.
Кіраўнікі Цэркваў зноў заяўляюць аб сваёй салідарнасці з усімі людзьмі, якія церпяць ад канфлікту, і заклікаюць хрысціян і ўсіх людзей добрай волі працягваць маліцца і імкнуцца да сапраўднага і трывалага міру.
Пасланне завяршаецца каляднымі віншаваннямі мясцовым супольнасцям і хрысціянам усяго свету ў надзеі, што нараджэнне Ісуса ў Бэтлееме адновіць імкненне да прымірэння і справядлівасці.
Паводле https://www.vaticannews.va/ Вярнуцца назад |