Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунг

Папа Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунг


8.12.2025.
Папа Леў XIV: "Пілігрымы надзеі" – гэта праграма жыцця, а не лозунгПадчас надзвычайнай юбілейнай аўдыенцыі 6 снежня 2025 года Леў XIV заклікаў вернікаў не чакаць Бога склаўшы рукі, а актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве Яго Валадарства.

 

Звяртаючыся да пілігрымаў у кантэксце Адвэнту, Святы Айцец нагадаў, што чаканне прыйсця Хрыста не павінна быць пасіўным. Нараджэнне Езуса паказвае Бога, Які ўцягвае чалавека ў сваю гісторыю: Марыя, Юзаф, пастухі, а пазней вучні – усе яны былі пакліканы да дзеяння.

 

Папа падкрэсліў, што дэвіз Юбілею “Пілігрымы надзеі” – гэта не часовы лозунг, а праграма жыцця для людзей, якія ідуць наперад і ўдзельнічаюць у рэальнасці.

 

Спасылаючыся на Другі Ватыканскі Сабор, Пантыфік адзначыў, што знакі часу неабходна чытаць разам, у супольнасці Касцёла. Бог не знаходзіцца па-за светам; Ён сустракае нас у штодзённых сітуацыях. Таму хрысціяне пакліканы шукаць Яго “розумам, сэрцам і з закасанымі рукавамі”. Гэтая місія асаблівым чынам належыць свецкім вернікам, якія праз свой актыўны ўдзел робяць свет лепшым.


У якасці прыкладу такога стаўлення Папа прывёў постаць благаслаўлёнага Альберта Марвэлі, маладога італьянскага інжынера і палітыка, які загінуў ва ўзросце 28 гадоў. Яго жыццё, напоўненае служэннем бедным і аднаўленнем краіны пасля вайны, паказвае, што служэнне Божаму Валадарству прыносіць радасць нават перад абліччам рызыкі.

 

Леў XIV завяршыў катэхезу заклікам да самаправеркі: ці ўдзельнічаем мы ў добрых ініцыятывах з усмешкай і надзеяй, або толькі наракаем? Бо ніхто, нават Бог, не хоча збаўляць свет у адзіночку – разам гэта рабіць лепш.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад