Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Супакой усім вам” – абвешчана тэма Сусветнага дня міру
“Супакой усім вам” – абвешчана тэма Сусветнага дня міру26.08.2025. |
|
“Тэма паслання запрашае чалавецтва адмовіцца ад логікі гвалту і вайны, каб прыняць сапраўдны мір, заснаваны на любові і справядлівасці”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, якое 26 жніўня 2025 года апублікавала Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
Гэты мір “павінен быць бяззбройным – значыць заснаваным не на страху, пагрозе ці ўзбраеннях; і абяззбройваючым – здольным развязваць канфлікты, адкрываць сэрцы і нараджаць давер, эмпатыю і надзею”. “Не дастаткова заклікаць да міру; мы павінны ўвасабляць яго ў ладзе жыцця, які адкідае ўсякія формы гвалту, бачнага і структурнага”, - падкрэсліваецца ў камюніке ватыканскае ведамства. “Прывітанне Уваскрослага Хрыста: “Супакой вам” (пар. Ян 20,19) – гэта заклік, скіраваны да ўсіх – вернікаў, няверуючых, палітычных лідараў і грамадзян – будаваць Божае Валадарства і працаваць разам над стварэннем чалавечай і мірнай будучыні”, - патлумачыла Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
Сусветны дзень міру адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 студзеня. Ён быў устаноўлены Паўлам VI у 1967 годзе. Традыцыйна спачатку абвяшчаецца яго тэма, а ўжо потым, у снежні, публікуецца пасланне Святога Айца. Яно дасылаецца ў адміністрацыі кіраўнікоў усіх дзяржаў. Лічыцца, што дакумент вызначае дыпламатычную лінію Святога Пасаду на наступны год.
Аляксандр Панчанка - Vatican News Вярнуцца назад |