Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі

Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі


23.08.2025.
Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзііПапа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка 2025 года.

 

Кардынал Гуджэроці, які раней быў апостальскім нунцыем у Беларусі (2011-2015), добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.

 

Пінская дыяцэзія была заснавана 28 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News


Вярнуцца назад