Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру
Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру20.08.2025. |
|
Леў XIV нагадаў, што 22 жніўня 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Ён заклікаў “усіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць”.
Святы Айцец падкрэсліў, што “ў той час, калі наша зямля працягвае пакутаваць ад войнаў у Святой Зямлі, ва Украіне і многіх іншых рэгіёнах свету”, трэба звярнуцца да Панны Марыі, якая з’яўляецца Маці ўсіх вернікаў на зямлі і ўшаноўваецца як Каралева супакою.
Аляксандр Панчанка - Vatican News Вярнуцца назад |