Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа: маліцца за мір праз заступніцтва святога Максімільяна Кольбэ
Папа: маліцца за мір праз заступніцтва святога Максімільяна Кольбэ13.08.2025. |
|
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 жніўня 2025 года ў Зале Паўла VI у Ватыкане, Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Польшчы, згадаўшы пра іх вялікага суайчынніка.
“Напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Максімільяна Марыі Кольбэ заклікаю вас браць прыклад з яго гераічнай самаахвярнасці дзеля іншага чалавека. Праз яго заступніцтва прасіце Бога аб міры для ўсіх народаў, якія перажываюць трагедыю вайны”, - сказаў Папа.
Аляксандр Панчанка - Vatican News Вярнуцца назад |